Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны з Інданезіяй Гандлёва-эканамічныя

Гандлёва-эканамічныя адносіны з Рэспублікай Інданезія

Дынаміка гандлю

Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Інданезія


(млн. долараў ЗША)

Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2003 г.

19,9

12,8

7,1

5,7

2004 г.

26,3

15,8

10,5

5,2

2005 г.

41,5

24,2

17,3

6,9

2006 г.

60,7

37,6

23,1

14,5

2007 г.

61,3

24,7

36,6

-11,9

2008 г.

144,5

87,7

56,7

31,0

2009 г.

65,5

20,9

44,6

-23,6

2010 г.

176,4

129,3

47,1

82,1

2011 г.

219,2

160,9

58,3

102,6

2012 г.

132,2

90,1

42,1

48,0

2013 г.

129,5

91,4

38,1

53,3

2014 г.

215,1

190,9

24,2

166,7

2015 г.

193,5

169,3

24,2

145,1

2016 г.

195,8

175,5

20,3

155,2

2017 г.

158,3

134,5

23,8

 110,7

Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія характарызуюцца дынамічным развіццём. Таваразварот з 1,8 млн. долараў ЗША ў 1995 годзе ўзрос да 158,3 млн. долараў у 2017 годзе.

Экспарт у Інданезію ў 2017 годзе сфарміраваны галоўным чынам пастаўкамі калійных угнаенняў, спецмаёмасці, злучэнняў гетэрацыклічных, якія змяшчаюць атамы азоту, шын, поліамідаў, шпал драўляных, медыцынскай мэблі, прыбораў і прылад, якія ўжываюцца ў медыцыне, трактароў, апаратуры i абсталявання. Асноўнымі артыкуламі імпарту ў Беларусь з'яўляюцца натуральны каўчук, пальмавы і какосавы алей, аптавалакно, лекі, волава, папера, какава, фарбавальнікі, абсталяванне для друкавання, перапрацаваная рыба і інш. У цэлым інданезійскi экспарт у Беларусь уключае ў сябе больш за 230 таварных пазіцый. 

У 2012 годзе пачаты пастаўкі ў Інданезію аўтамабільнай тэхнікі, у 2013 годзе — сельскагаспадарчых трактароў, у 2014 годзе — капралактама і паліамідаў, у 2015 годзе — высокатэхналагічных відаў прадукцыі: рэнтгенаўскай апаратуры і дэманстрацыйнага абсталявання, ў 2016 годзе — нафтапрадуктаў, медабсталявання, драўляных шпал. У 2016-2017 гадах буйнейшай вуглездабыўнай кампаніі Інданезіі «PT Bukit Asam» пастаўлены 40 аздінак 110-тонных БелАЗаў.

Створана Міжурадавая Беларуска-Інданезійская сумесная камісія па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве. Старшыня беларускай часткі камісіі — намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, старшыня інданезійскай часткі камісіі — генеральны дырэктар Міністэрства замежных спраў Інданезіі (намеснік Міністра). Першае пасяджэнне камісіі адбылося ў Мінску ў лютым 2008 г.

Другое пасяджэнне сумеснай камісіі праведзена 11 лістапада 2009 г. у г.Джакарце. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алейнік С.Ф. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, юстыцыі, БелГПП, ААТ «БелАЗ», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Белшына». У рамках пасяджэння міжурадавай камісіі адбыўся беларуска-інданезійскі бізнес-форум.

15 верасня 2011 г. у г. Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай камісіі. Інданезійская дэлегацыя, якую ўзначаліла намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Інданезіі Р.Марсудзі, уключала прадстаўнікоў міністэрстваў прамысловасці, гандлю, інданезійская гандлёва-прамысловай палаты, урада правінцыі Усходні Калімантан, дзелавых колаў. У БелГПП адбылася сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі.

28-31 сакавіка 2012 г. у г. Джакарце была праведзена Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Інданезійскай міжнароднай выставе «Heavy Duty Vehicle and Equipment». На выставе былі прадстаўлены ААТ «БелАЗ», РУП «МТЗ», ААТ «Амкадор», ААТ «МАЗ», РУП «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», ААТ «Белшына», ААТ «БМЗ», ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат», арганізацыі Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДКНТ Рэспублікі Беларусь. 

29 сакавіка 2012 года пад эгідай гандлёва-прамысловай палаты Інданезіі праведзена беларуска-інданезійская кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прынялі ўдзел экспаненты Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.

23 верасня 2013 г. у г. Багоры было праведзена чацвёртае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Быў абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Інданезію (18-20 сакавіка 2013 г.). Па выніках мерапрыемства падпісаны Пратакол чацвёртага пасяджэння Міжурадавай камісіі.

У склад беларускай дэлегацыі былі ўключаны першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Марыніч Л.А., супрацоўнікі апарату Савета Міністраў, Міністэрства прамысловасці, МЗС, ААТ «БелАЗ», ААТ «Лідсельмаш», ААТ «МАЗ», РУП «МТЗ», ААТ «Белшына», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ТАА «Амкадор-Можа».

22 чэрвеня 2015 г. у г. Мінску адбылося пятае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі абмяняліся інфармацыяй пра стан і перспектывы развіцця нацыянальных эканомік, двухбаковага супрацоўніцтва, разгледзелі шырокае кола пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі.

Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол, а таксама Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж РУП «БелТА» і інданезійскім агенцтвам навін «Антара». Падчас візіту адбылася сустрэча кіраўніка інданезійскай дэлегацыі з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. Інданезійская дэлегацыя наведала ААТ «БелАЗ», адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і ДЗГУП «Белспецзнештэхніка».

У перыяд з 29 мая па 2 чэрвеня 2016 г. Інданезію наведала беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. Адбыліся сустрэчы з Віцэ-Прэзідэнтам Інданезіі Ю.Кала, першым намеснікам Міністра замежных спраў Інданезіі А.Фахірам, Спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў І.Гуcманам, Міністрам-Каардынатарам па эканамічных пытаннях Д.Насуціонам, Міністрам абароны Р.Рыакуду, губернатарамі Паўднёвай Суматры і Джакарты, а таксама кіраўніцтвам найбуйнейшых кампаній «Блю Берд» і «Салім Груп».

Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навуковай сферах. Па выніках эканамічнага форуму ў гандлёва-прамысловай палаце Інданезіі падпісаны кантракты на пастаўку ў Інданезію аўтамабіляў МАЗ, трактароў, шын, а таксама Мемарандум аб стварэнні сумеснай кіруючай кампаніі для продажу тэхнікі БелАЗ.

17 кастрычніка 2017 г. у г. Джакарце адбылося шостае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі абмяняліся інфармацыяй пра стан і перспектывы развіцця нацыянальных эканомік, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, сферах культуры і адукацыі, перспектывы актывізацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Па выніках падпісаны Пратакол шостага пасяджэння Міжурадавай камісіі.

17-18 кастрычніка 2017 г. падчас візіту ў Інданезію адбыліся таксама сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з намеснікам Спікера Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Дармаянці Любіс і Міністрам абароны Інданезіі Рыямізардам Рыакуду.

17 кастрычніка ў Джакарце пад эгідай гандлёва-прамысловай палаты Інданезіі (KADIN) і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праведзены інданезійска-беларускі бізнес-форум. У рамках мерапрыемства праведзена прэзентацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, экспартных магчымасцяў вядучых беларускіх прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ААТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «БелАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Белшына», ААТ «МАЗ», УП «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». Праведзены перамовы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі аб усталяванні і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Па выніках удзелу ў форуме і перамоваў у ходзе візіту прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў дасягнуты дамоўленасці аб нарошчванні гандлю.