:

Выдача пасведчання на вяртанне

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пасведчанне на вяртанне выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ці консульскімі ўстановамі:

– грамадзянам Рэспублікі Беларусь – у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага ці дыпламатычнага пашпарта або заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта падчас знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

– непаўналетнім грамадзянам – у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;

– асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, – у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

– грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, – у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь. 

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Пры прыёме заявы аб выдачы пасведчання на вяртанне службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва ці консульскай установы Рэспублiкi Беларусь ўстанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства, апытвае яго пра абставіны страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага ці службовага пашпарта, праязнога дакумента.                                                

У выпадку немагчымасці ўстанавіць асобу і грамадзянства заяўніка службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва ці консульскай установы Рэспублiкi Беларусь накіроўвае запыт у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь аб пацверджанні асобы і грамадзянства заяўніка. 

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне павінен ў месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага ці службовага пашпарта, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца на консульскім уліку). 

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (або прастаўлення апастылю) і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

 

Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне складае 20 еўра.

Бясплатна выдаецца пасведчанне на вяртанне грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які:

– не дасягнуў 14-гадовага ўзросту,

 высылаецца, дэпартуецца ў Рэспубліку Беларусь або выдаецца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў, або з'яўляецца ахвярай гандлю людзьмі ці не маю сродкаў для аплаты консульскага збору. 

Тэрмін афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае 1 месяц з дня падачы заявы. 

Тэрмін дзеяння пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз. 

Заяўнік адказны за ажыццяўленне ўсіх неабходных адміністрацыйных працэдур у іміграцыйнай службе замежнай дзяржавы ў дачыненні да пасведчання на вяртанне (унясенне штампаў/адзнак/рэгістрацыя ў сістэме).

Парадак выезду з Інданезіі па пасведчанні на вяртанне

Для выезду з Інданезіі неабходна атрымаць выязны штамп службы іміграцыі, для чаго патрэбна падаць работніку службы іміграцыі ў міжнародным пункце пропуску Рэспублікі Інданезія:

1. Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь,

2. Квіток (пасадачны талон), які выкарыстан пры ўездзе ў Інданезію,

3. Фотакопію страчанага пашпарта,

4. Даведку з паліцыі аб страце пашпарта,

5. Пісьмо Пасольства ў адрас іміграцыйнай службы.


Інструкцыя іміграцыйнай службы Рэспублікі Інданезія (з перакладам)


Іміграцыйная служба Інданезіі мае права:

-прызначыць штраф пры перавышэнні дазволенага тэрміну знаходжання (overstay) не больш чым на 60 дзён,

-затрымаць парушальніка для правядзення адпаведных працэдур, калі тэрмін дазволенага знаходжання перавышаны на 60 дзён.

 

Дакументы для выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, ці асобе без грамадзянства, якая стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь

 

заява на выдачу пасведчання;

– заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага ці службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;

– дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка памерам 40х50 мм (адным лістом), якія адпавядаюць яго ўзросту;

– дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага ці службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);

– дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

 

Дакументы для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, ці асобе без грамадзянства, якая стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь

 

Законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

заяву на выдачу пасведчання;

– заяву з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;

– пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);

– пасведчанне аб нараджэнні – для непаўналетняга, які нарадзіўся за межамі Рэспублікі Беларусь;

– дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга памерам 40х50 мм (адным лістом), якія адпавядаюць яго ўзросту;

– дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы і пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці