:

Выдача даведак

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне маюць магчымасць атрымаць у дыпламатычных прадстаўніцтвах ці консульскіх установах Рэспублікі Беларусь даведку аб наяўнасці (адсутнасці) звестак аб судзімасці і правапарушэннях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Звесткі прадастаўляюцца дзяржаўным органам Пасольству толькі са згоды заяўніка ці даверанай асобы, якая дзейнічае на падставе арыгінальнай даверанасці.

Для атрымання звестак аб судзімасці і правапарушэннях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заяўнік ці давераная асоба асабіста звяртаецца з заявай у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія.

Да заявы прыкладаецца копія дакумента, які сведчыць асобу, а таксама пацвярджэнне аплаты консульскага збору ў памеры 35 еўра.


Даведка на беларускай ці рускай мове выдаецца Пасольствам на працягу двух працоўных дзён з дня атрымання звестак аб наяўнасці (адсутнасці) звестак аб судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Магчыма выдаць даведку на англійскай ці інданезійскай мове па жаданні заяўніка (даверанай асобы).

Звярніце ўвагу!

Для прадастаўлення адпаведных звестак ва ўпаўнаважаныя органы Філіпін, Аўстраліі, Новай Зеландыі мэтазгодна ў Беларусі атрымліваць даведку аб наяўнасці (адсутнасці) судзімасці і правапарушэнняў у сувязі з неабходнасцю прастаўлення на даведке апастылю.

Для прадастаўлення адпаведных звестак ва ўпаўнаважаныя органы Інданезіі, Малайзіі, Сінгапура магчыма легалізаваць атрыманую ў Пасольстве даведку ў міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Інданезія, Малайзіі ці Рэспублікі Сінгапур.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці