:

Малайзія

 

Звесткі аб краіне 

 

Тэрыторыя:

329,8 тыс. кв. км

Насельніцтва:

31,7 млн. чалавек

Адміністрацыйнае дзяленне:

13 штатаў і 3 федэральныя тэрыторыі, сталіца – г.Куала-Лумпур (адміністрацыйная сталіца – г.Путраджая)

Афіцыйная мова:

Малайская

Дзяржаўны лад:

Федэратыўная дзяржава, канстытуцыйная манархія

Кіраўнік дзяржавы:

Вярхоўны кіраўнік, які абіраецца тайным галасаваннем Саветам кіраўнікоў 9 малайзійскіх штатаў тэрмінам на 5 гадоў

Асноўная рэлігія:

Іслам суніцкага толку (53% насельніцтва)

Час:

Гадзінны пояс UTC+8

Розніца ў часе паміж Мінскам і Куала-Лумпурам +5 гадзін

Валюта:

Малайзійскі рынгіт

Клімат:

На большай частцы краіны экватарыяльны клімат, на поўначы – субэкватарыяльны мусонны. Вільготнасць высокая. Сутачныя і гадавыя амплітуды тэмператур невялікія. Сярэднегадавыя тэмпературы складаюць 25 – 28°C; у нізінных раёнах тэмпература складае да 36°C.

 

Малайзія – федэратыўная дзяржава на паўднёвым усходзе Азіі. Паўднёва-кітайскае мора падзяляе Малайзію на два прыблізна роўных па велічыні рэгіёна: мацерыковая Малайзія і Барнэа. Мацерыковая частка краіны мае сухапутныя мяжы з Тайландам, Інданезіяй і Брунеем. Астраўная частка мяжуе з Сінгапурам, В'етнамам і Філіпінамі. Сталіца дзяржавы – горад Куала-Лумпур. Ўсходнюю і заходнюю часткі мацерыковай Малайзіі падзяляюць пакрытыя лясамі горы Ціцівангса. Ўсходнюю Малайзію, востраў Барнэа, займаюць прыбярэжныя раўніны, пагоркі і даліны, якія змяняюцца гарамі. Самай высокай кропкай краіны з'яўляецца гара Кінабару (4095м.) горнага ланцуга Крокер.

Адміністрацыйнай мовай «дэ факта» з'яўляецца англійская. У Малайзіі таксама гавораць на іншых мовах: тамільскай, хакка, кітайскай і іншых.

Афіцыйная рэлігія краіны – іслам суніцкага толку. Акрамя гэтага выспаведваецца будызм, індуізм, канфуцыянства, хрысціянства і іншыя рэлігіі.

 

Звесткі аб сталіцы

г.Куала-Лумпур (назва ад малайскага «бруднае вусце») размешчаны на паўднёвым захадзе паўвострава Малакка ў нізкагорнай даліне ля зліцця рэк Кланг і Гомбак. 

У г.Куала-Лумпуре знаходзіцца Дзяржаўны цэнтральны банк, фондавая і таварная біржы, праўлення найважнейшых дзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і прыватных страхавых кампаній, галоўныя канторы малайзійскіх філіялаў ТНК, розных фірмаў і прадпрыемстваў.

Горад прыцягвае нямала турыстаў: Нацыянальны музей, парк архідэй, парк матылькоў, Нацыянальная мячэць і іншыя культавыя збудаванні (пагады, мячэці, храмы, цэрквы), пяць буйных паркаў (самы значны – Тасік пердана з Нацыянальным манументам, лодкавымі станцыямі, спартыўнымі і дзіцячымі пляцоўкамі, адкрытай эстрадай, аранжарэяй архідэй, вальерам для птушак і матылькоў) і вялікая колькасць сквераў. У наваколлі знаходзяцца карставыя пячоры з індуісцкім храмам «Бату Кэйвс».

Прыцягваюць увагу добра ўпісаныя ў аблічча горада збудаванні сучаснага перыяду: тэлевізійная вежа (421м, трэцяя па вышыні пасля Таронта і Масквы), Вежы Петронас (452м, 88 паверхаў — самыя высокія вежы-блізняты ў свеце), лунаючы над паркам ажурны будынак парламента, выкананы ў нацыянальным стылі будынак Нацыянальнага музея, а таксама комплекс Універсітэта Малайя.

 

Міжнародны аэрапорт Куала-Лумпур

Міжнародны аэрапорт Куала-Лумпур (KLIA) знаходзіцца на вяршыні паўднёвага калідора паўвострава Малайзія ў раёне Сепанг (Sepang) у 75 кіламетрах на поўдзень ад цэнтра г.Куала-Лумпура і ў 40 км ад адміністрацыйнага цэнтра г.Путраджайя (Putrajaya). 

Аэрапорт складаецца з двух комплексаў – будынак асноўнага тэрмінала (Main Terminal Building) і тэрмінала сатэлітаў (Satellite Terminal Building). Базавыя авіяперавозчыкі – Malaysia Airlines і AirAsia.

Схема аэрапорта, анлайн-табло вылету і прылёту размешчаны на галоўнай старонцы сайта аэрапорта: http://www.klia.com.my/

Пункты абмену валюты размяшчаюцца на пятым паверсе за рэгістрацыйнымі стойкамі.

 

Правілы ўезду

Бязвізавы рэжым пры кароткатэрміновых паездках да 30 дзён

 

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права знаходзіцца ў Малайзіі без віз пры паездках у любых мэтах на працягу 30 дзён, а таксама па візе, атрыманай да ўезду ў краіну. Тэрмін бязвізавага знаходжання падоўжыць немагчыма. 

Пры ўездзе ў краіну грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прад'явіць пашпарт з тэрмінам дзеяння больш за шэсць месяцаў з даты ўезду, зваротны білет, пацверджэнне наяўнасці фінансавых сродкаў, запоўненую іміграцыйную карту. Грамадзянін Беларусі не павінен быць унесены ў спіс грамадзян, уезд якіх у Малайзію забаронены ці непажаданы.

Мэтазгодна пры ўездзе ў краіну правяраць пастаўлены ў пашпарт штамп аб бязвізавым знаходжанні і, пры неабходнасці, звярнуць на яго ўвагу афіцэра іміграцыйнай службы. Бываюць выпадкі прастаўлення іміграцыйным афіцэрам у беларускі пашпарт штампа з перыядам бязвізавага знаходжання на працягу 90 дзён замест 30 дзён. Пры выездзе з краіны неадпаведнасць грамадзянства і перыяду бязвізавага знаходжання можа быць выяўлена. Прадстаўнік іміграцыйнай службы мае права зарэгістраваць парушэнне іміграцыйных правілаў і прымяніць адпаведныя санкцыі.

 

Парадак ўезду для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў

 

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі могуць уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Малайзіі ў турыстычных, прыватных і дзелавых мэтах да 30 дзён без папярэдняга атрымання візы да ўезду ў краіну. Віза выдаецца бясплатна па прыбыцці ў крайну. 

Каб пазбегнуць непаразуменняў пры перасячэньні мяжы Малайзіі рэкамендуецца мець пры сабе копію ноты Пасольства Малайзіі ў Расіі (Беларусі – па сумяшчальніцтве).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі могуць уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Малайзіі ў турыстычных, прыватных і дзелавых мэтах да 60 дзён з візай VWTR, якая не патрабуе пацверджання іміграцыйнага дэпартамента Малайзіі. Пасольства Малайзіі выдае ў гэтым выпадку аднаразовую візу.

 

Парадак атрымання віз

Атрыманне віз па прыбыцці для грамадзян Беларусі не прадугледжана.

Неабходна атрымаць візу толькі пры паездках беларускіх грамадзян у Малайзію на тэрмін больш за 30 дзён.

Для атрымання ўязных віз Малайзіі грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звяртацца ў Пасольства Малайзіі ў Маскве.

Падрабязная інфармацыя пра малайзійскія ўязныя візы размешчана на сайце Дэпартамента іміграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Малайзіі.

 

Бяспека вандроўніка – агульныя рэкамендацыі

У мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі неабходна выконваць у Малайзіі элементарныя правілы засцярогі.

Беларускім грамадзянам рэкамендуецца мець пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу, прад'яўляць іх пры першым патрабаванні прадстаўнікам праваахоўных органаў. Не рэкамендуецца захоўваць дакументы разам з грашамі (у партманэ), пакідаць іх у аўтамабілях, сейфах гасцініц. Каб пазбегнуць кішэнных крадзяжоў асаблівую ўважлівасць трэба праяўляць у крамах, іншых грамадскіх месцах.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі, пры пагрозе жыццю і здароўю грамадзяніну Беларусі рэкамендуецца неадкладна звярнуцца ў Пасольства па тэлефону экстранай сувязі.

Узровень бяспекі ў Малайзіі адносна высокі. Санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў Малайзіі здавальняючая. Неабходна памятаць, што ў Малайзіі адзначаюцца выпадкі захворванняў наступнымі інфекцыямі: энцэфаліт, дыфтэрыя і шаленства. Фіксуюцца захворвання гарачкай Дэнге, малярыяй, вострымі кішэчнымі інфекцыямі.

Рэкамендуецца выкарыстанне анцімаскітных репелентаў, так як у краіне распаўсюджаны хваробы, пераносчыкамі якіх з'яўляюцца насякомыя. У 2018 годзе ў Малайзіі пачасціліся выпадкі захворвання сальманелёзам, у штаце Саравак (в.Борнео) – шаленствам, у тым ліку з смяротным зыходам.

Рэкамендуецца захаванне агульнапрынятых у Азіі мер засцярогі: не ўжываць ваду з-пад крана для піцця і санацыі поласці рота, мыць садавіну і гародніну, сачыць за чысцінёй рук. У рэстаранах і кафэ пажадана пазбягаць ўжывання сырой гародніны, зеляніны і садавіны, а таксама напояў з лёдам.

Ўважліва варта адносіцца да куплі алкагольных напояў. У 2018 годзе адзначаны выпадкі шпіталізацыі і гібелі людзей з прычыны ўжывання неякасных алкагольных напояў.

Значны ўплыў на становішча ў краіне аказвае прыродны фактар. Вялікая колькасць вадаёмаў і высокі сярэдні ўзровень ападкаў спрыяюць частым паводкам. Тэрыторыя Малайзіі лічыцца сейсмічна стабільнай, аднак у краіне перыядычна фіксуюцца падземныя штуршкі ад землятрасенняў, якія адбываюцца на тэрыторыі Інданезіі і Філіпін.

Пасольства настойліва рэкамендуе набываць медыцынскую страхоўку загадзя ў Рэспубліцы Беларусь для знаходжання ў Малайзіі. Варта ўлічваць суму страхавога пакрыцця, каб пазбегнуць адмовы ад прадастаўлення медыцынскай дапамогі ў поўным аб'ёме пры недастатковасці сумы страхавога пакрыцця.

Пры дарожна-транспартным здарэнні мэтазгодна ўрэгуляваць прэтэнзіі другога боку ДТЗ у дасудовым парадку. У выпадку затрымання паліцыяй рэкамендуецца неадкладна праінфармаваць сваякоў, а таксама Пасольства Беларусі ў Інданезіі. Рэкамендуецца, пры наяўнасці такой магчымасці, не падпісваць ніякіх дакументаў да прадастаўлення паслуг перакладчыка і адваката.

Пры неабходнасці скарыстацца паслугамі пракату аўтамабіля рэкамендуецца браць у арэнду аўтамабіль з кіроўцам. Пры арэндзе транспартнага сродку без кіроўцы неабходна пераканацца ў наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў на транспартны сродак (уключаючы дзеючую страхоўку ад усіх відаў адказнасці) і легальнасці ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці па прадастаўленні транспартных сродкаў у арэнду.

У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый варта карыстацца наступнымі нумарамі тэлефонаў экстраных службаў: паліцыя, хуткая дапамога, пажарная служба – 999.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці