:

Рэспубліка Філіпіны

 

Звесткі аб краіне 

 

Тэрыторыя:

299,7 тыс. кв. км

Насельніцтва:

107,1 млн. чалавек

Адміністрацыйнае дзяленне:

81 правінцыя, сталіца  г.Маніла

Афіцыйная мова:

Англійская і піліпіна (тагальская)

Дзяржаўны лад:

Прэзідэнцкая рэспубліка

Кіраўнік дзяржавы:

Прэзідэнт, які выбіраецца прамымі усеагульнымівыбарамі тэрмінам на 6 гадоў

Асноўная рэлігія:

Хрысціянства (83% насельніцтва)

Час:

Гадзінны пояс UTC + 8

Розніца ў часе паміж Мінскам і Манілай

+5 гадзін

Валюта:

Філіпінскі песа

Клімат:

На большай частцы краіны экватарыяльны клімат, на поўначы – субэкватарыяльны мусонны. Вільготнасць высокая. Сутачныя і гадавыя амплітуды тэмператур невялікія. Сярэднегадавыя тэмпературы складаюць ад 24 да 28°C.

 

Філіпіны размешчаны ў Ціхім акіяне на астравах Малайскага архіпелага паміж Тайванем і Інданезіяй. Філіпіны маюць пераважна горны рэльеф вулканічнага паходжання. Філіпіны размешчаны на мяжы акіянічнай і мацерыковай пліт у зоне падвышанай сейсмічнай актыўнасці. Адметнай рысай акіянічнага рэльефу ў межах Філіпін з'яўляецца наяўнасць глыбакаводных жолабаў. Марыянскі жолаб – самы глыбокі на Зямлі – знаходзіцца к ўсходу ад Філіпін. На Філіпінах ёсць амаль усе вядомыя ў свеце віды каралаў. Самую вялікую ў свеце жамчужыну («Жамчужына Алаха») знайшлі ў філіпінскага вострава Палаван.

Выяўленая сезоннасць адзначаецца толькі ў заходнім Лусоне і на Вісайскіх астравах. Астатняя частка Філіпін не мае выразна выяўленых сезонаў.

Праз тэрыторыю Філіпін часта праходзяць ціхаакіянскія тайфуны, штармы і дэпрэсіі.

Большасць насельніцтва Філіпін свабодна валодае англійскай мовай.

Афіцыйная рэлігія краіны – хрысціянства. Акрамя гэтага выспаведваецца іслам.


Звесткі аб сталіцы

г.Маніла (назва ад тагальскага Maynila «там, дзе нілад – так называлі кветку на мангавых дрэвах») – адзін з гарадоў, які фарміруе Сталічны рэгіён краіны «Метро-Маніла». г.Маніла размешчаны ў заходняй частцы вострава Лусон на ўсходнім узбярэжжы Манільскага заліва ў 1300 км ад мацерыковай Азіі. Рака Пасіг падзяляе горад на дзве часткі.

У горадзе мноства цэркваў, сабораў, музеяў, цікавы парк Рызаль, гістарычны раён Інтрамурас, Форт Сант'яга, акіянарыум, Coconut Palace, дзелавой раён Макаці.

 

Міжнародны аэрапорт Маніла Нінай Акуіна

Міжнародны аэрапорт Маніла Нінай Акуіна (MNL, NAIA Airport) размешчаны на в.Лусон ў 7 км ад г.Манілы. Прапускная здольнасць – больш за 20 млн. пасажыраў у год. Аэрапорт складаецца з трох міжнародных і аднаго ўнутранага тэрмінала.

Сайт аэрапорта: https://www.manila-airport.net

Анлайн-табло вылету: https://www.manila-airport.net/naia-departures

Анлайн-табло прылёту: https://www.manila-airport.net/naia-arrivals

Схема аэрапорта: https://www.manila-airport.net/map.php

Інтэрактыўныя схемы тэрміналаў: http://www.miaa.gov.ph/miaa/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=9&Itemid=13


Правілы ўезду

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь c агульнаграмадзянскімі, дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі пры наведванні Рэспублікі Філіпіны павінны мець візу.

Для атрымання ўязных віз Рэспублікі Філіпіны грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звяртацца ў Пасольства Філіпін ў Маскве (Беларусі – па сумяшчальніцтве).

Падрабязная інфармацыя аб працэдуры атрымання філіпінскіх ўязных віз размешчана тут.


Бяспека вандроўніка – агульныя рэкамендацыі 

У мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі неабходна выконваць у Філіпіных элементарныя правілы засцярогі.

Беларускім грамадзянам рэкамендуецца мець пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу, прад'яўляць іх пры першым патрабаванні прадстаўнікам праваахоўных органаў. Не рэкамендуецца захоўваць дакументы разам з грашамі (у партманэ), пакідаць іх у аўтамабілях, сейфах гасцініц. Каб пазбегнуць кішэнных крадзяжоў асаблівую ўважлівасць трэба праяўляць у крамах, іншых грамадскіх месцах.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі, пры пагрозе жыццю і здароўю грамадзяніну Беларусі рэкамендуецца неадкладна звярнуцца ў Пасольства па тэлефону экстранай сувязі

Узровень злачыннасці ў Філіпінах, у цэлым, з'яўляецца даволі высокім. Большасць злачынстваў носіць нецяжкі характар, аднак перыядычна фіксуецца выкраданне людзей, рабаванні, разбойныя напады. У краіне праяўляюць актыўнасць тэрарыстычныя групоўкі і ўзброеныя банды.

Санітарнае становішча ў Філіпінах у цэлым здавальняючае. Разам з тым рэкамендуецца захаванне агульнапрынятых у Азіі мер засцярогі: не ўжываць ваду з-пад крана для піцця і санацыі поласці рота, мыць садавіну і гародніну, сачыць за чысцінёй рук. 

У рэстаранах і кафэ пажадана пазбягаць ўжывання сырой гародніны, зеляніны і садавіны, а таксама напояў з лёдам. Не рэкамендуецца ўжыванне ежы, прыгатаванай вулічнымі гандлярамі.

Рэкамендуецца выкарыстанне анцімаскітных репелентаў, так як у краіне распаўсюджаны хваробы, пераносчыкамі якіх з'яўляюцца насякомыя. У краіне распаўсюджаны выпадкі захворвання гарачкай Дэнге, малярыяй і шэрагам іншых хвароб.

На Філіпінах прынята вітацца, развітвацца і праяўляць ветлівасць. Так робяць самі філіпінцы, таго ж чакаюць ад турыстаў.

Знаходзячыся ў грамадскіх месцах, мэтазгодна ўстрымацца ад праяў блізкасці, ўжывання спіртных напояў – на Філіпінах гэта не прынята. Аб'екты, якія ахоўваюцца дзяржавай, у краіне фатаграфаваць забаронена. На Філіпінах дзейнічае строгая забарона на курэнне ў грамадскіх месцах.

Пры дарожна-транспартным здарэнні мэтазгодна ўрэгуляваць прэтэнзіі другога боку ДТЗ у дасудовым парадку. У выпадку затрымання паліцыяй рэкамендуецца неадкладна праінфармаваць сваякоў, а таксама Пасольства Беларусі ў Інданезіі. Рэкамендуецца, пры наяўнасці такой магчымасці, не падпісваць ніякіх дакументаў да прадастаўлення паслуг перакладчыка і адваката.

Пры неабходнасці скарыстацца паслугамі пракату аўтамабіля рэкамендуецца браць у арэнду аўтамабіль з кіроўцам. Пры арэндзе транспартнага сродку без кіроўцы неабходна пераканацца ў наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў на транспартны сродак (уключаючы дзеючую страхоўку ад усіх відаў адказнасці) і легальнасці ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці па прадастаўленні транспартных сродкаў у арэнду.

Пасольства настойліва рэкамендуе набываць медыцынскую страхоўку загадзя ў Рэспубліцы Беларусь для знаходжання ў Філіпінах. Варта ўлічваць суму страхавога пакрыцця, каб пазбегнуць адмовы ад прадастаўлення медыцынскай дапамогі ў поўным аб'ёме пры недастатковасці сумы страхавога пакрыцця. 

У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый варта карыстацца наступнымі нумарамі тэлефонаў экстраных службаў: 166 Паліцыя, хуткая дапамога, пажарная служба на ўсёй тэрыторыі краіны, 117 Паліцыя, хуткая дапамога, пажарная служба ў Маніле, 116 Турыстычная паліцыя, 114 Даведачная тэлефонных нумароў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці