:

Аб удзеле у бізнес-мерапрыемстве

22.01.2020 г.
22 студзеня 2020 г. Пасольствам сумесна з асацыяцыяй вытворцаў аўтазапчастак Інданэзіі GIAMM арганізавана беларуска-інданэзійскае бізнэс мерапрыемства, накіраванае на ўсталяванне кааперацыйных сувязяў у вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі.
 
Паслом В.Калеснікам прадстаўлены магчымасці на рынку ЕАЭС для кіраўніцтва бізнес асацыяцыі, а таксама лідэраў рынку Інданезіі ў дадзеным сегменце: кампаній ASTRA Otoparts, PT.INDOSPRING, ADR Group of companies, PT.Tokyo Radiator Selamat Sempurna.
 
Дырэктар прадстаўніцтва ААТ «МАЗ» ў В'етнаме В.Садоўскі ў сваёй прэзентацыі падкрэсліў прывабнасць сумеснай працы з мэтай павышэння ступені лакалізацыі на новым прадпрыемстве ААТ «МАЗ» ў В'етнаме, адкрытага ў канцы 2019 года, і ў перспектыве выкарыстання беларускім вытворцам калідора магчымасцяў экспарту гатовай прадукцыі ў краіны АСЕАН без мытных пошлін.
 
У сваю чаргу інданезійскімі кампаніямі ў сваіх прэзентацыях прадстаўлены свае перспектыўныя напрацоўкі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці