:

Аб Беларуска-Інданезійскім інвестыцыйным круглым стале

09.07.2020 г.

8 ліпеня 2020 г. адбыўся apганiзаваны Пасольствам Беларусі ў Інданезіі «Беларуска-Інданезійскі інвестыцыйны круглы стол». Садзейнічанне развіццю гандлю ў час пандэміі, усталяванне ў існуючыя ланцужкі паставак, бізнес-місіі, магчымасці для інвестыцый, супрацоўніцтва кампаній-дэвелапераў і рэзідэнтаў СЭЗ, інфраструктурныя праекты ў сферы турызму сталі асноўнымi тэмамi вiдэасустрэчы з удзелам Кампаніi па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікi камень» і СЭЗ «Гроднаінвест».

Пасля прывітальнага слова Пасла Валерыя Калесніка беларускія ўдзельнікі прадставілі свае інвестыцыйныя магчымасці для групы кампаній «Jababeka». Бакi абмяняліся меркаваннямі аб асаблівых эканамічных рэжымах ў абедзвюх краінах і абмеркавалi прапанову стымулявання бізнесу ўваходзiць на рынкі ЕАЭС з выкарыстаннем інфраструктуры індустрыяльнага парка «Вялікi камень» і Гродзенскай вобласці, а таксама АСЕАН з выкарыстаннем інфраструктуры Джабабека, дамовiлся стымуляваць прамыя кантакты паміж кампанiямi.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці