:

Аб удзеле прадстаўнікoў Беларусі у найбуйнейшай у Aзіі Міжнароднай выставе горнаруднай прамысловасці «Mining Indonesia 2019» у Джакарце

19.09.2019 г.

18 верасня 2019 года Пасол Беларусі ў Інданэзіі Валерый Калеснiк сустрэўся з кіраўніцтвам рэгіянальных структур сетак продажаў беларускіх кампанiй «БелАЗ» i «Белшына» на адкрыцці найбуйнейшай у Aзіі Міжнароднай выставы горнаруднай прамысловасці «Mining Indonesia 2019», дзe беларускiя вытворцы ўдзельнiчаюць у якасцi экспанентаў.

Перспектывы узмацнення прысутнасці прадукцыi беларускага машынабудавання на інданэзійскaм рынке стала асноўнай тэмай размовы  Пасла з прэзідэнт-дырэктарам і заснавальнiкам  холдынга «PT Kobexindo Tractors Tbk» спадаром Х.Сапутра, а таксама з дырэктарам кампаніі «PT Pusaka Bumi Transportasi» спадаром Вавioзай.

Кампанія
«Belazia Pte Ltd» (гандлёвы дом ААТ «БелАЗ») разам з афіцыйным дылерам «PT Pusaka Bumi Transportasi», таксама як i кампанія «Beltyre Asia Pte Ltd» (гандлёвы дом ААТ «Белшына») разам з партнёрам «PT Kobexindo Tractors Tbk» прадставілі iнданэзiйcкiм кампанiям канкурэнтныя перавагі беларускix кар'ерных самазвалаў i шын cярод шматлікiх замежных вытворцаў.

Папулярызацыі беларускай культуры і актыўнаму прыцягненню наведвальнікаў спрыяла яркае выступленне ў рамках выставы Ганаровага аматарскага  калектыва Республікі Беларусь «Ансамбль  беларускай песні «Церніца».


Магчымасц
i нашай краiны у розных галiнах супрацоўнiцтва прадстаўлены Пасольствам шматлiкiм наведвальнiкам беларускiх стэндаў.  

 

 

english version | versi bahasa

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці