23-25 чэрвеня дэлегацыя ААТ «БелАЗ» удзельнiчае ў 25-й Міжнароднай канферэнцыі «Coaltrans Asia» у Інданезіі
25.06.2019 г.23-25 чэрвеня 2019 г. прадстаўнiчая дэлегацыя ААТ «БелАЗ» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па маркетынгу і экспартнай палітыцы — дырэктарам Цэнтра маркетынгу Канстанцінам Рыльцовым прымае ўдзел у 25-й Міжнароднай канферэнцыі «Coaltrans Asia» у Інданезіі.
ААТ «БелАЗ» – буйны сусветны вытворца, заснаваны ў 1948 годзе, які вырабляе цяжкія кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 450 метрычных тон. За 70-гадовую гісторыю было выраблена і пастаўлена больш за 145000 аўтамабіляў у больш чым 70 краін свету, у тым ліку ў 30 краін у 2018 годзе.
З'яўляючыся глабальным лідэрам, беларускі вытворца валодае да 30% долі сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў, а таксама 2 узнагародамі Кнігі рэкордаў Гінэса як вытворца самазвалаў з самай вялікай грузападымальнасцю і самым вялікім кузавам.
З 2011 года кампанiя «Belazia Pte Ltd» уваходзіць у склад уласнай дыстрыбутарскай сеткі ААТ «БелАЗ» са штаб-кватэрай у Сінгапуры і спецыялізуецца на прамоцыі, продажы і тэхнічным абслугоўванні прадукцыі БелАЗ у стратэгічным рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, асабліва ў наступных краінах: Інданезія, Малайзія, Філіпіны, М'янма, Таiланд.
У 2018 годзе «Belazia Pte Ltd» заснавала ў Інданезіі партнёрскую кампанію «PT Belaz Trucks Indonesia», якая ў цесным супрацоўніцтве з мясцовым дылерам «PT Pusaka Bumi Transportasi» пастаўляе прадукцыю БелАЗ i аказвае якасныя паслугі інданезійскай горназдабыўной прамысловасці, уключаючы стратэгічнага партнёра «PT Bukit Asam Tbk».
У ходзе 25-й канферэнцыі «Coaltrans Asia» беларускай дэлегацыяй дэталёва абмеркаваны пытанні павелічэння экспарту самазвалаў БелАЗ у рэгіён, а таксама забеспячэння якаснага гарантыйнага абслугоўвання, удзелу ў праектах развіцця горназдабыўной прамысловасці.
english version | versi bahasa