Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны з Малайзіяй

Двухбаковыя адносіны з Малайзіяй

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй усталяваны 5 сакавіка 1992 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і ў Малайзіі (па сумяшчальніцтве) з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (3 сакавіка 2012 г. па ліпень 2017 г. — У.М. Лапато-Загорскі).

У чэрвені 1999 г. адбыўся працоўны візіт у Малайзію дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Латыпавым У.Р.

У лютым 2003 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Хвастовым М.М. прыняла ўдзел у працы XIII Саміта Руху недалучэння ў г.Куала-Лумпуры.

У мае 2006 г. у рамках міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння (г.Путраджая, Малайзія) адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў Малайзіі Сайед Хамідам Албарам.

У ліпені 2007 г. адбыўся візіт у Малайзію Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М.

У чэрвені 2009 г. праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Малайзіі падчас саміта Руху недалучэння ў г.Шарм-Эль-Шэйх (Егіпет).

У чэрвені 2010 г. Малайзію наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнік С.Ф. і прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.

У мае 2012 г. у г.Шарм-Эль-Шэйх у рамках міністэрскай сустрэчы каардынацыйнага бюро Руху недалучэння адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Алейніка С.Ф. з намеснікам Міністра замежных спраў Малайзіі А.Каіланам.

У чэрвені 2012 г. у г.Маскве адбылася сустрэча Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Кацярыніча Д.С. з Міністрам міжнароднага гандлю і прамысловасці Малайзіі М. Бін Махамедам.

У сакавіку 2015 г. дэлегацыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Элай Сяліцкай наведала Малайзію для правядзення кансультацый па праекце Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і маёмасць.

У кастрычніку 2016 г. Малайзію наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакоў В.Б. Адбыліся сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў, сельскай гаспадаркі і аграрнай прамысловасці, міжнароднага гандлю і прамысловасці, абароны, вышэйшай адукацыі, а таксама ў Парламенце Малайзіі, Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаце і з кіраўніцтвам буйных кампаній.

Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

У рамках 120-й Асамблеі МПС (5 — 10 красавiка 2009 г., г.Адзіс-Абеба, Эфіопія) прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Ван Юнайдзі бін Туанку Джафарам.

Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Малайзіі ў рамках Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН (2012 год — у Інданезіі, 2013 год — у Брунеі, 2014 год — у Лаосе, 2015 год — у Малайзіі, 2017 год — у Філіпінах, 2018 год – у Сінгапуры).

У лютым 2013 г. у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 5-га склікання створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Малайзіі. Аналагічная група сфарміравана ў Нацыянальным сходзе 6-га склікання ў лютым 2017 г. З красавіка 2014 г. па май 2018 г. у парламенце Малайзіі дзейнічала Малазійска-Беларуская парламенцкая група сяброўства. Групу узначальваў намеснік Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Р.Кіандзі.

У жніўні 2014 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь малазійскай парламенцкай дэлегацыі на чале з намеснікам Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Рональдам Кіандзі.

У снежні 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Пандзікара Аміна Муліі. Праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, старшынямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Старшынёй Мінскага аблвыканкама, адбылося наведванне шэрагу прадпрыемстваў.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй падпісаны:

- у мае 2013 г. — Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Малайзіі аб навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве.

- у снежні 2016 г. — Мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палатай прадстаўнікоў Парламента Малайзіі.

- у лістападзе 2016 г. — Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Малайя.

 Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Малайзіяй

(млн. долараў ЗША)

  Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2003 г.

27,7

22,0

5,7

16,3

2004 г.

45,5

26,4

19,1

7,3

2005 г.

70,0

16,4

53,6

-37,2

2006 г.

132,1

34,7

97,4

-62,7

2007 г.

131,4

41,3

90,1

-48,8

2008 г.

158,4

79,5

78,9

0,6

2009 г.

83,4

33,3

50,1

-16,8

2010 г.

98,9

35,8

63,1

-27,3

2011 г.

139,3

60,6

78,7

-18,1

2012 г.

224,1

118,3

105,8

12,5

2013 г.

163,6

60,1

103,5

-43,3 

2014 г.

217,8

150,6

67,2

83,4

2015 г.

155,9

110,5

45,4

65,1

2016 г.

161,0

105,5

55,5

50,0

2017 г.

173

119,5

53,4

66,1

2018 г.

233,8

170,9

62,9

107,9

 Аснову беларускага экспарту ў Малайзію складаюць пастаўкі калійных і мінеральных угнаенняў, вырабаў з каменя, прадукты неарганічнай хіміі.

Ажыццяўляюцца пастаўкі прадукцыі беларускага нафтахімічнага комплексу, вымяральных прыбораў, а таксама малочнай прадукцыі.

Маюцца перспектывы для нарошчвання паставак у гэтую краіну беларускага хлорыстага калія і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Асноўныя артыкулы імпарту: адзенне і вырабы з гумы, электронныя інтэгральныя схемы, апаратура для сувязі, медыцынскія прыборы і прылады.

У мае 2013 г. у г.Куала-Лумпуры праведзена Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь у рамках 24-й Міжнароднай выставы вынаходак, інавацый і тэхналогій «ITEX 2013».

У мае 2015 г. Беларусь наведала дэлегацыя буйнога малазійскага аграхолдынга «Felda Global Ventures Holding». Адбылася сустрэча дэлегацыі з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.У. Абмеркавана пытанне нарошчвання паставак калійных угнаенняў у Малайзію.

У кастрычніку 2015 г. у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў г.Маскве прайшоў беларуска-малазійскі бізнэс-форум.

16-19 красавіка 2018 г. беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дземідзенка І.М. прыняла ўдзел у 16-й міжнароднай абароннай выставе «DSA 2018» у г.Куала-Лумпур.