Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Двухбаковыя адносіны з Сінгапурам

Двухбаковыя адносіны з Рэспублікай Сінгапур

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сінгапур устаноўлены 12 жніўня 1992 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і ў Сінгапуры (па сумяшчальніцтве) з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (з траўня 2012 года па ліпень 2017 г. — У.М. Лапато-Загорскі).

Пасол Сінгапура ў Рэспубліцы Беларусь не акрэдытаваны.

У кастрычніку 1996 г. адбыўся працоўны візіт у Сінгапур першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 

2-10 сакавіка 2000 г. адбыўся візіт у Сінгапур Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

14-19 траўня 2000 г. адбыўся візіт намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Сінгапур, падчас якога праведзены сустрэчы з Міністрам юстыцыі і замежных спраў, кіраўніцтвам Нацыянальнага савета па навуцы і тэхналогіях, Канфедэрацыі прамысловасці, Савета па гандлёвым развіццю Сінгапура, прадстаўнікамі больш чым 40 сінгапурскіх кампаній, падпісана міжурадавае Пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.

27 верасня 2011 г. у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў і юстыцыі Сінгапура К.Шанмугамам.

17 верасня 2012 г. у рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у 33-й сесіі Генеральнай Асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН (в.Ламбок, Інданезія) адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гумінскага В.А. са Спікерам Парламента Рэспублікі Сінгапур М.Палмерам.

3-5 кастрычніка 2012 г. Сінгапур наведаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнік С.Ф.

13-16 лістапада 2012 г. адбыўся візіт у Сінгапур дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра па падатках і зборах Сяліцкай Э.А. для правядзення перагавораў па праекту пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы. Для беларускай дэлегацыі быў арганізаваны семінар-прэзентацыя вопыту Рэспублікі Сінгапур у падатковай сферы.

У лістападзе 2012 г. сінгапурская дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка ўпраўлення новых рынкаў Міністэрства гандлю і прамысловасці прыняла ўдзел у Беларускім інвестыцыйным форуме ў г.Мінску. У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Міжнароднай карпарацыі Сінгапура (International Enterprise Singapore).

У лютым 2013 г. у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 5-га склікання створана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Сінгапур. Аналагічная група сфарміравана ў Нацыянальным сходзе 6-га склікання ў лютым 2017 г.

3-6 сакавіка 2013 г. адбыўся візіт у Сінгапур дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра эканомікі Беларусі Голухавым Д.У. Праведзены сустрэчы ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці Сінгапура, Міжнароднай карпарацыі Сінгапура, Агенцтве па развіцці інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, суверэнным інвестыцыйным фондзе “Temasek Holdings”, Сінгапурскай федэрацыі бізнэсу, кампаніі “Jurong International”.

10-13 сакавіка 2013 г. адбыўся візіт у Сінгапур першага намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Амарына У.В. Праведзены сустрэчы ў Міністэрстве фінансаў і Міжнароднай карпарацыі Сінгапура, а таксама перамовы з кіраўніцтвам шэрагу сінгапурскіх аддзяленняў міжнародных банкаў.

20-21 сакавіка 2013 г. адбыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Сінгапур. Адбыліся сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Сінгапур Тоні Таном і Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Сінгапур Лі Сянь Лунам, членаў дзяржаўнай дэлегацыі з іх сінгапурскі калегамі, прайшоў беларуска-сінгапурскі бізнэс-форум.

25-28 красавіка 2013 г. адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са Спікерам Парламента Рэспублікі Сінгапур Халімой Якоб у Рэспубліку Беларусь. Праведзены сустрэчы Х.Якоб з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У красавіку 2014 г. дэлегацыя Міністэрства гандлю і прамысловасці Сінгапура (МГП) на чале з дырэктарам упраўлення новых рынкаў наведала Рэспубліку Беларусь.

3-4 сакавіка 2016 г. Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрства гандлю і прамысловасці Сінгапура на чале з другім дырэктарам упраўлення новых рынкаў.

17-19 красавіка 2016 г. адбыўся візіт у Беларусь сінгапурскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага міністра гандлю і прамысловасці Сінгапура Ко По Куна.

22 красавіка 2016 г. у г.Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў Сінгапура Вівіанам Балакрышнанам.

13-14 лістапада 2017 г. адбыўся візіт у Сінгапур беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мацюшэўскім В.С. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ГУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі», адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», ААТ «Белінвестбанк», а таксама беларускіх дзелавых колаў.

13 лістапада В.С. Мацюшэўскі сумесна са старэйшым Дзяржаўным міністрам Міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства нацыянальнага развіцця Сінгапура Ко По Кунам урачыста адкрылі Беларускі інвестыцыйны форум «Беларусь запрашае Азію», накіраваны на развіццё супрацоўніцтва нашай краіны з дзяржавамі азіяцкага рэгіёну ў фінансава-інвестыцыйнай сферы.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мацюшэўскага В.С. са старэйшым Дзяржаўным міністрам Міністэрства фінансаў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Сінгапур Індрані Раджа, намеснікам Прэм'ер-міністра — Каардынуючым міністрам эканамічнай і сацыяльнай палітыкі Сінгапура Тарманам Шанмугаратнамам, старэйшым Дзяржаўным міністрам Міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства нацыянальнага развіцця Сінгапура Ко По Кунам, старэйшым Дзяржаўным міністрам Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Рэспублікі Сінгапур Махамадам Малікі бін Асманам і выконваючым абавязкі Прэм'ер-міністра, намеснікам Прэм'ер-міністра — Каардынуючым міністрам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Сінгапур Тэа Чы Хінам. Беларуская дэлегацыя наведала пляцоўку па развіцці інавацыйнай інфраструктуры малога і сярэдняга бізнэсу «JTC LaunchPad @ one-north» і Сінгапурскую фондавую біржу. У ходзе візіту дэталёва абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Сінгапура ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, крэдытна-інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай сферах, накірункі развіцця дагаворна-прававой базы.

Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Сінгапура ў рамках Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН (2012 год — у Інданезіі, 2013 год — у Брунеі, 2014 год — у Лаосе, 2015 год — у Малайзіі).

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сінгапур дзейнічае пагаднення аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з Федэрацыяй бізнэсу Сінгапура і Міжнароднай гандлёвай палатай Сінгапура, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі і Інжынерным каледжам Наньянгскага тэхналагічнага універсітэта Рэспублікі Сінгапур.

Вядзецца праца над праектамі пагадненняў аб узаемнай адмене віз, аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, аб паветраных зносінах і аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

   
 

Дынаміка гандлю

Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Сінгапур

                                                                                                                     

                                                                                                                                (млн. долараў ЗША)

Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Iмпарт

Сальда

2006 г.

39,6

31,9

7,7

24,2

2007 г.

37,1

15,5

21,6

-6,1

2008 г.

41,0

27,0

14,0

13,0

2009 г.

18,3

6,4

11,9

-5,5

2010 г.

32,8

14,0

18,8

-4,8

2011 г.

23,3

10,7

12,6

-1,9

2012 г.

26,5

8,2

18,3

-10,1

2013 г.

37,4

6,5

30,9

-24,4

2014 г.

27,8

3,7

24,1

-20,4

2015 г.

31,0

14,1

16,9

-2,8

2016 г.

36,8

18,3

18,5

-0,2

2017 г.

37,6

19,4

18,2

1,2

 

Аснову беларускага экспарту ў Сінгапур у 2017 годзе склалі пастаўкі змазачных алеяў (13,2 млн. дол.), алюмінія (3 млн. дол.), медзі (1,7 млн. дол.), дроту з нелегіраванай сталі (0,9 млн. дол.).

Асноўнымі артыкуламі імпарту з Сінгапура ў Беларусь з'яўляліся: хімічная прадукцыя, камп’ютэрная тэхніка, электратавары, радыёапаратура, медыцынскае абсталяванне i iнш.


З 2006 года ў Сінгапуры функцыянуе рэгіянальнае прадстаўніцтва Беларускай калійнай кампаніі, са жніўня 2014 г. — гандлёвая кампанія ААТ «БКК» — “SINBKK Pte Ltd”, з 2009 года — гандлёвы дом ААТ «Белшына» — “Beltyre Asia Pte Ltd”, з 2011 гады — гандлёвы дом ААТ «БелАЗ» — “Belazia Pte Ltd”, з лютага 2014 г. — гандлёвы дом ААТ «МТЗ» — “Eastern Tractor Trading Pte Ltd”.


Падтрымліваюцца кантакты БелГПП з Федэрацыяй бізнесу Сінгапура і Міжнароднай гандлёвай палатай Сінгапура, а таксама паміж банкаўска-фінансавымі коламі. У мае 2011 г. адбыўся візіт у Сінгапур дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні БелГПП, генеральным дырэктарам мінскага аддзялення Федарчуком А.А.

У 2017 годзе аб'ём прамых замежных інвестыцый з Сінгапура ў Беларусь склаў 7,5 млн. дол., з Беларусi ў Сінгапур — 15,4 млн. дол.