:

Парадак рэгістрацыі ў электроннай форме часовага знаходжання замежных грамадзян

Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 10 дзён неабходна зарэгістраваць знаходжанне праз адзіны партал электронных паслуг https://portal.gov.by ці ў найбліжэйшым аддзеле па грамадзянству і міграцыі.

Замежным грамадзянам, якія пражываюць у гасцініцах, рэгістрацыя знаходжання не трэба.

Рэгістрацыя знаходжання замежных грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь з Расіі, магчыма толькі ў найбліжэйшым аддзеле па грамадзянству і міграцыі.

Рэгістрацыя замежных грамадзян праз адзіны партал электронных паслуг https://portal.gov.by ажыццяўляецца бясплатна і даступна замежным грамадзянам, якія ўехалі ў Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

Пасля рэгістрацыі на сайце https://portal.gov.by у асабістым кабінеце магчыма заказаць паслугу рэгістрацыі (200.12.14.1 ва ўкладцы «Даступныя паслугі» у катэгорыі «Грамадзянства і міграцыя»), запоўніць заяву і падаць яе ў электроннай форме.


Зарэгістраваць замежнага грамадзяніна на адзіным партале электронных паслуг можа таксама яго прадстаўнік (iншая асоба) са свайго асабістага кабінета, для гэтага неабходна запоўніць у электроннай форме заяву з дадзенымі замежнага грамадзяніна.


Для падаўжэння тэрміну рэгістрацыі замежны грамадзянін павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Замежны грамадзянін не абавязан мець пры сабе пацвярджэнне электроннай рэгістрацыі. Дастаткова паведаміць пра гэта супрацоўніку органа памежнай службы пры выездзе з краіны. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі, гэта паскорыць працэдуру праверкі.

Па праблемных пытаннях рэалізацыі названай адміністрацыйнай працэдуры можна звяртацца ў працоўны час ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне +37517 311-30-00, дадатковы 713 і ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па тэлефонах +37517 218-55-08, +37517 218-52-51.
 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці