:

Праграма «Дармасісва» (Інданезія)

Міністэрствам адукацыі і культуры Рэспублікі Інданезія сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Інданезія рэалізуецца праграма студэнцкіх стажыровак «Дармасісва» ( “Darmasiswa”).

Праграма дае магчымасць замежным студэнтам (з краін, якія маюць дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй) прайсці навучанне ў адным з універсітэтаў Інданезіі з мэтай вывучэння інданезійскай мовы і атрымання ведаў па шэрагу спецыяльнасцяў гуманітарнага, тэхнічнага, прыкладнога і іншых профіляў.

Працягласць навучання — 6 або 12 месяцаў. Фінансаванне навучання і пражывання — за кошт інданезійскага боку (пошук месца для пражывання ажыццяўляецца самастойна). Неабходныя ўмовы ўдзелу ў праграме — узрост не старэйшы за 35 гадоў, адукацыя не ніжэй сярэдняй, здавальняючы стан здароўя, неабходныя для зносін навыкі валодання англійскай або інданезійскай мовамі, наяўнасць базавых ведаў па вывучаемай спецыяльнасці.

З падрабязнымі ўмовамі ўдзелу ў праграме можна азнаёміцца на яе афіцыйным сайце.
 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці