:

Стыпендыяльная праграма «Супрацоўніцтва краін, якія развіваюцца»

Стыпендыяльная праграма «Супрацоўніцтва краін, якія развіваюцца» (Kemitraan Negara Berkembang (KNB) Scholarship) — гэта праграма стыпендый для студэнтаў з краін, якія развіваюцца, якія паступаюць на магістратуру ў Інданезіі. Спансуецца ўрадам Інданезіі і даступная для паступлення ў 19 лепшых універсітэтаў краіны.
 
Сайт праграмы:
 
https://knbscholarship.kemdikbud.go.id/aG9tZWRlcGFu
 
Спіс даступных універсітэтаў:
 
https://knbscholarship.kemdikbud.go.id/dW5pdmVyc2l0aWVz
 
Патрабаванні для атрымання стыпендыі:
 
1. Максімальны ўзрост для падачы заяўкі на стыпендыю — 35 гадоў
 
2. Кандыдат павінен мець ступень бакалаўра (уладальнікі ступені магістра не маюць права падаваць заяўку)
 
3. Кандыдат павінен мець сертыфікат валодання англійскай мовай TOEFL (ці іншы сертыфікат, які пацвярджае валоданне англійскай мовай). Адзнака за TOEFL павінна быць не менш за 500 балаў (ці эквівалент для аналагічных экзаменаў)
 
4. Кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку
 
5. Да ад'езду ў Інданезію кандыдаты, якія паспяхова прайшлі адбор, павінны падпісаць Заяву (Statement Letter), а таксама Дагавор аб стыпендыі (Scholarship Agreement), падрыхтаваныя кіраўніцтвам праграмы.
 
Неабходныя дакументы:
 
1. Рэкамендацыйны ліст Пасольства Інданезіі ў адпаведнай краіне.
 
2. Ліст аб вылучэнні кандыдатуры ад адпаведнага дзяржаўнага органа (Міністэрства адукацыі ці іншага дзяржаўнага органа — у выпадку, калі заяўнік працуе ў дзяржустанове — ці ад Пасольства краіны паходжання заяўніка ў Інданезіі)
 
3. 2 рэкамендацыйных ліста
 
4. Скан пашпарта (толькі старонка з асабістымі дадзенымі) або пасведчання аб нараджэнні.
 
5. Скан дыплома бакалаўра з транскрыптам (на англійскай мове)
 
6. Скан сертыфіката TOEFL (або іншага сертыфіката, які пацвярджае валоданне англійская мовай), выдадзенага на працягу апошніх двух гадоў
 
7. Скан афіцыйнага медыцынскага заключэння, выдадзенага медыцынскай установай
 
Працэдура падачы заяўкі:
 
1. Спампаваць запрашальныя ліст па спасылцы:
 
(https://knbscholarship.kemdikbud.go.id/aG9tZWRlcGFu)
 
2. Накіраваць запрашальны ліст, скан пашпарта, сканы дыплома і транскрыптаў ў Пасольства Інданезіі для атрымання рэкамендацыйнага ліста
 
3. Запоўніць онлайн-заяўку
 
4. Прайсці адбор кандыдатаў
 
5. Абвяшчэнне вынікаў адбору. Вынікі адбору будуць даступныя анлайн на сайце стыпендыяльнай праграмы (https://knbscholarship.kemdikbud.go.id/aG9tZWRlcGFu), а таксама афіцыйна даведзены Пасольствам Інданезіі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці