:

12 красавіка беларускія дыпламаты ў Джакарце ўзялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню касманаўтыкі

12.04.2024 г.

12 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі і супрацоўнікі Пасольства Беларусі ўзялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка першаму касманаўту Юрыю Гагарыну ў г. Джакарце, прымеркаванай да Дня касманаўтыкі.

У сваім выступленні Пасол Беларусі падкрэсліў значэнне гэтай даты для беларусаў, асабліва ў бягучым годзе, калі першы касманаўт суверэннай Беларусі, Марына Васілеўская, здзейсніла свой касмічны палёт.

Р.Раманоўскі адзначыў ролю Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў рэалізацыі гэтага праекта, акцэнтаваў перспектывы супрацоўніцтва з Расіяй у галіне асваення космасу, даў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці