:

Аб відэасустрэчы «Бабушкіна крынка» з «Yummy food utama»

14.10.2020 г.

13 кастрычніка 2020 г. пры садзейнічанні Пасольства па відэасувязі адбылася сустрэча патэнцыяльных партнёраў у галіне малочнай вытворчасці. Шырокі патэнцыял беларускай малочнай прадукцыі ў Інданезіі быў прадстаўлены кампаніі «Yummy food utama», якая лічыцца адным з лідэраў інданезійскага рынку.

Па выніках сустрэчы кампаніі «Бабушкіна крынка» і «Yummy food utama» выказалі ўзаемную зацікаўленасць у супрацоўніцтве. Адачасова ўсталявана супрацоўніцтва паміж інданезійскім бокам і кампаніяй «Савушкін прадукт».

Для даведкі: у студзені-жніўні 2020 года ў краіны акрэдытацыі Пасольства беларускія вытворцы паставілі малочнай прадукцыі на агульны кошт 10,6 млн. долараў ЗША (рост у 3,5 разы у параўнаннi з аналагічным перыядам 2019 г.); у тым ліку ў Інданезію – на 574,3 тыс. дол. ЗША (рост болей за 45%).
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці