:

Пасол Беларусі сустрэўся з кіраўніцтвам Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Інданезіі

11.04.2019 г.

11 красавiка 2019 года Пасол Беларусі ў Інданезіі Валерый Калеснiк сустрэўся з дырэктарам бюро па міжнародным супрацоўніцтве Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Інданезіі Адэ Чандрадыджая.

Абмеркаваны пытанні развiцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і сельскагаспадарчай сферах, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых у кастрычнiку 2017 г. у Джакарце ў рамках шостага пасяджэння Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве.


Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі супрацоўніцтва па лініі профiльных міністэрстваў i прадпрыемстваў, а таксама аб прапрацоўцы пытанняў арганізацыі візіту прадстаўнікоў АПК Інданезіі для магчымага ўдзелу ў мерапрыемствах Беларускага аграпрамысловага тыдня ў Мінску ў чэрвені 2019 года. Перададзена афiцыйнае запрашэнне Мiнiстру сельскай гаспадаркi Інданезіі наведаць Беларусь.

 

english version | versi bahasa

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці