Пасол Беларусі В.Калеснік наведаў Філіпіны
22.03.2019 г.19-21 сакавіка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Філіпінах па сумяшчальніцтве Валерый Калеснік наведаў Рэспубліку Філіпіны для правядзення рабочых сустрэч.
Падчас сустрэч з Міністрам сельскай гаспадаркі Філіпін Эмануэлям Пінолем, Міністрам гандлю і прамысловасці Філіпін Рамонам Лопэзам і Прэзідэнтам Філіпінскай гандлёва-прамысловай палаты Алегрыяй Лімджока абмеркавана пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Філіпінамі.
У філіпінскім знешнепалітычным ведамстве адбылася сустрэча Пасла з намеснікам Міністра замежных спраў па еўрапейскіх справах Амелітай Акіна. Былі ўзгоднены сумесныя дзеянні па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Філіпінамі ў розных галінах, а таксама стварэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Падчас сустрэч з Міністрам абароны Філіпін Дэльфінам Ларэнзанай і кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Філіпін абмеркаваны практычныя пытанні ўзаемадзеяння па лініі абаронных і сілавых ведамстваў Беларусі і Філіпін.
Таксама падчас знаходжання В.Калесніка ў Філіпінах адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзелавых колаў.
Сустрэча з Міністрам сельскай гаспадаркі Філіпін Эмануэлям Пінолем
Сустрэча з намеснікам Міністра замежных спраў Філіпін па еўрапейскіх справах Амелітай Акіна
Сустрэча з Прэзідэнтам Філіпінскай гандлёва-прамысловай палаты Алегрыяй Лімджока
Сустрэча з Міністрам абароны Філіпін Дэльфінам Ларэнзанай
Сустрэча Пасла В.Калесніка з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Філіпін
Сустрэча з Міністрам гандлю і прамысловасці Філіпін Рамонам Лопэзам