:

Аб 3-м анлайн-семінары па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Інданезіі

11.12.2020 г.

Пасольствам сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Рэспублікі Беларусь, Інданезійскім клубам гандлю, турызму і інвестыцый (ITTIC) пры падтрымцы МЗС Інданезіі і Пасольства Інданезіі ў Маскве працягнута серыя анлайн семінараў, накіраваных на развіццё кааперацыйных сувязей бізнесу дзвюх краін.

Адбыўшыся 10 снежня 2020г. 3-ці анлайн-семінар быў прысвечаны наладжванню ўзаемадзеяння беларускіх кампаній малакаперапрацоўчай галіны з інданезійскай асацыяцыяй пастаўшчыкоў (AP3MI), пашырэнню супрацоўніцтва з трэйдынгавымі кампаніяй PT. Pulau Jaya Mandiri, а таксама з мэтай рэкламавання магчымасцяў электроннай пляцоўкі export.by для інданезійскага бізнесу.
 
Асацыяцыя AP3MI, якая аб'ядноўвае больш за 130 інданезійскіх кампаній, выказала актыўную цікавасць ва ўсталяванні супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі.
 
У ходзе сустрэчы з прэзентацыяй магчымасцяў супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь выступілі саветнік Пасольства А.Л. Лачымаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу В.Я. Садоха, прадстаўнікі кампаній ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Беллакт».
 
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел 13 беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Мілкавіта», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Тураўскі малочны камбінат», ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і іншыя.
 
Даведачна: у студзені-кастрычніку 2020 года беларускія вытворцы паставілі малочнай прадукцыі ў Інданезію, Малайзію, Сінгапур, Філіпіны на агульную суму 13,7 млн. даляраў ЗША (рост у 3,7 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года); у тым ліку ў Інданэзію — на 982,6 тыс. долараў ЗША (тэмп росту — 163%).
 
З улікам запытаў бізнес-супольнасці дзвюх краін практыка правядзення відэасемінараў будзе працягнута.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці