:

Аб серыі семінараў па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Інданезіі

22.10.2020 г.

Пасольствам сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Рэспублікі Беларусь (НЦМ) і Інданезійскім клубам гандлю, турызму і інвестыцый (ITTIC) пры падтрымцы Пасольства Інданезіі ў Маскве праведзена серыя семінараў у фармаце вiдэаканферэнцыi, накіраваных на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і Інданезіі.

У працяг дамоўленасцей, дасягнутых па выніках 1-й відэаканферэнцыі, якая адбылася 19 жніўня з удзелам больш за 70 прадстаўнікоў сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці, 21 кастрычніка праведзены 2-і Беларуска-Інданезійскі семінар, прысвечаны праcоўванню спажывецкіх тавараў на рынкі абедзвюх краін.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, Мінгандлю, Мінпрамысловасцi Інданeзіі, Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Беларусі В.Садоха, кіраўнікі знешнеэканамічных службаў Віцебскага, Гомельскага аблвыканкамаў, Гродзенскага гарвыканкама, намеснік мэра г.Тэгала, каля 60 бізнес-асацыяцый і кампаній дзвюх краін.

Інданeзійскім кампаніям прадстаўлены шырокія магчымасці платформы е-камерцыі Export.by, створанай НЦМ дзеля інфармацыйнай падтрымкі экспарцёраў у прасоўванні сваёй прадукцыі на знешнія рынкі, пошукe бізнес-партнёраў у Беларусі.

Кампанія ITTIC пазнаёміла беларускіх вытворцаў з новым электронным парталам пошуку контрагентаў у Інданeзіі (https://www.ittic.co.id); кіраўнік інданезійская асацыяцыі пастаўшчыкоў (АР3МI) М.Джоні – з магчымасцямі асацыяцыі па дыстрыбуцыі спажывецкіх тавараў; старшы кансультант па даследаванні рынку Е.Сусіла – з сучаснымі трэндамі развіцця спажывецкага рынку Інданезіі.

Кіраўніцтвам мунiцыпалiтэтаў Гродна і Тэгала прадстаўлены магчымасці для супрацоўніцтва на міжрэгіянальным трэку.

Фармат мерапрыемства дазволіў кампаніям дзвюх краін у рэальным часе атрымаць адказы экспертаў на свае пытанні. З улікам запыту бізнес-супольнасці практыка правядзення беларуска-iнданезiйскiх семінараў гандлева-эканамiчнай тэматыкі будзе працягнута.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці