Аб сустрэчы Пасла Р.Раманоўскага са Старшынёй Нацыянальнага агенцтва даследаванняў і інавацый Рэспублікі Інданезія Арыфам Сатрыя
03.12.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі 28 лістапада 2025 года правёў сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага агенцтва даследаванняў і інавацый Рэспублікі Інданезія Арыфам Сатрыя.
У ходзе змястоўнай размовы бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння паміж беларускімі і інданезійскімі навуковымі суполкамi, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці і паглыбленні ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія.