:

Пасол В.Калеснік наведаў г.Сурабая (Усходняя Ява, Інданезія)

14.08.2019 г.

12-13 жніўня 2019 г. для ўдзелу ў шэрагу сустрэч Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія В.Калеснік наведаў г.Сурабая (правінцыя Усходняя Ява, Інданезія).

Адбыліся сустрэчы з Губернатарам правінцыі Усходняя Ява Кафіфай Індар Параванзай і мэрам г.Сурабая Тры Рузмахарыні, падчас якіх былі дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Усходняй Явай і г.Сурабая.


Эканамічныя пытанні былі таксама абмеркаваны падчас сустрэчы са старшыней Гандлёва-прамысловай палаты г.Сурабая Джамхадзі і кіраўніцтвам ГПП Усходняй Явы.


Пытанні супрацоўніцтва ў галіне адукацыі былі абмеркаваны падчас сустрэчы Пасла з Рэктарам Тэхналагічнага інстытута “Сэпулу Напэмбэр” Махамадам Ашары. Для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта была праведзена лекцыя пра беларуска-інданезійскія адносіны і перспектывы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.


Перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Аірланга абмеркаваны падчас сустрэчы з кіраўніцтвам факультэта эканомікі і бізнэсу Універсітэта Аірланга.


З нагоды ўзнагароджання ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Сурабая Дармавана Утома медалём “100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе” 12 жніўня ў г.Сурабая адбыўся святочны прыём.

Сустрэча з Губернатарам правінцыі Усходняя Ява Кафіфай Індар Параванзай

Сустрэча з мэрам г.Сурабая Тры Рузмахарыні

Сустрэча з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Усходняй Явы

Сустрэча з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Усходняй Явы

Сустрэча з Рэктарам Тэхналагічнага інстытута “Сэпулу Напэмбэр” Махамадам Ашары

 Лекцыя ў Тэхналагічным інстытуце “Сэпулу Напэмбэр” 

Сустрэча з кіраўніцтвам факультэта эканомікі і бізнэсу Універсітэта Аірланга

Прыём з нагоды ўзнагароджання ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Сурабая Дармавана Утома медалём “100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе”

 

 

 

english version | versi bahasa

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці