Аб брыфінгу Пасла Беларусі Рамана Раманоўскага для інданезійскіх СМІ
23.12.2024 г.23 снежня 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія прайшоў брыфінг для інданезійскіх журналістаў.
У ходзе брыфінгу Пасол Р.Г. Раманоўскі інфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне, прадставіў эканамічны і турыстычны патэнцыял Беларусі, падкрэсліў перспектывы ўзаемавыгаднага беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, адукацыі, культуры, турызму, гуманітарных сувязей.