:

Аб нарошчванні беларускага экспарта у Рэспубліку Сінгапур і Рэспубліку Філіпіны

04.01.2020 г.

У студзені-лістападзе 2019 года беларускі экспарт тавараў у Сінгапур у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года ўзрос на 37,1%, склаўшы 22,9 мільёнаў даляраў ЗША. Продажы асноўнай экспартнай групы – прадукцыі нафтахімічнай вытворчасці павялічылiся больш чым на 50%.

Нарошчванне паставак беларускіх сухіх малочных прадуктаў на Філіпіны (экспартавана сухога малака і сухой малочнай сывараткі на суму ў 3,2 мільёнаў даляраў ЗША, прычым сухое малако у 2018 годзе не пастаўлялася) паспрыяла росту беларускага экспарту ў дадзеную краіну ў цэлым упершыню за апошняе паўгоддзе. Усяго  ў студзені-лістападзе 2019 г. беларускі экспарт на Філіпіны павялiчыўся на 9,9%, дасягнуўшы адзнакі ў 10 мільёнаў даляраў ЗША.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці