:

Aб 4-м анлайн семінары па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Інданезіі

04.02.2021 г.

 

Пасольствам сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Рэспублікі Беларусь, Iнданезійскiм клубам гандлю, турызму і інвестыцый (ITTIC) пры падтрымцы МЗС Інданезіі і Пасольства Інданезіі ў Маскве працягнута практыка анлайн семінараў, накіраваных на развіццё кааперацыйных сувязей бізнесу дзвюх краін.

Чацверты семінар, які адбыўся 3 лютага 2021 г. з удзелам больш за 30 кампаній і прадстаўнікоў афіцыйных колаў, быў прысвечаны пытанням супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання.

У рамках відэаканферэнцыі Пасольствам, а таксама прадстаўнікамі ААТ «БелАЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «Белшына» ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі праведзены прэзентацыі экспартных магчымасцяў беларускага машынабудавання.

З беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама прынялі прадпрыемствы «Амкадор», «Белкамунмаш», «Магілёўліфтмаш, «Святавіт».

Эксперты ў галіне развіцця горназдабывання Інданезіі праінфармавалі аб высокай патрэбнасці ў якаснай спецыялізаванай тэхніцы і гатоўнасці кампаній да дыялогу з беларускімі вытворцамi.

З прэзентацыяй новых магчымасцяў для беларускага экспарту на платформе indobuyer.id з выкарыстаннем штучнага інтэлекту выступіў старшыня клуба ITTIC. 

На палях cустрэчы падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемнай падтрымцы ў развіцці гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Беларусі і аб'яднаннем «Indonesia Trade, Tourism and Investment Club» (ITTIC).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці