:

Пачатак прыёмнай кампаніі ў БГПУ імя М.Танка

21.05.2020 г.

З 1 ліпеня 2020 г. у «Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка» пачынаецца прыёмная кампанія. Універсітэт запрашае інданезійскіх, малайскіх, сінгапурскіх і філіпінскіх абітурыентаў атрымаць якасную педагагічную адукацыю ў Беларусі!

Падрабязная інфармацыя аб магчымасцях вучобы ва ўніверсітэце тут: https://en.bspu.by/abiturientu/conditions-for-admission-of-foreign-citizens-for-training

З 7 мая па 1 верасня 2020 года ва ўніверсітэце кожны чацвер праходзяць анлайн-кансультацыі «Час выбіраць БДПУ!» па пытаннях паступлення замежных грамадзян у педагагічны ўніверсітэт Беларусі. Праводзяць іх спецыялісты ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва.

Замежныя грамадзяне даведаюцца аб тым, як аформіць запрашэнне на навучэнне, атрымаць беларускую візу, прайсці медыцынскі агляд на тэрыторыі Беларусі. Ім раскажуць аб правілах паступлення ў БДПУ, навучэнне ва ўніверсітэце, навуковым і спартыўным жыцці, правілах пражывання ў інтэрнаце. Дарэчы, кожны замежны студэнт забяспечаны інтэрнатам.

Анлайн-кансультацыі будуць праходзіць з 10.00 да 11.00 па мінскім часе на афіцыйнай пляцоўцы BigBlueButton. Каб падключыцца да анлайн-мерапрыемстваў неабходна зайсці па спасылцы: http://bbb.bspu.by/b/uda-ceh-j3q

Таксама замежныя грамадзяне і іх бацькі могуць задаваць пытанні супрацоўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва па электроннай пошце dfr@bspu.by з паметкай «Час выбіраць БДПУ!». Азнаёміцца з інфармацыяй пра паступленне можна і ва ўкладцы «Замежным абітурыентам».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці