Аб сустрэчы Пасла з в.а. Генеральнага дырэктара па пытаннях супрацоўніцтва з Амерыкай і Еўропай МЗС Інданезіі Т.Файзася
01.08.2019 г.1 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерыя Калесніка з выконваючым абавязкі Генеральнага дырэктара па пытаннях супрацоўніцтва з Амерыкай і Еўропай МЗС Інданезіі (у рангу намесніка Міністра) Тэку Файзася.
Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да сёмага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Інданезійскай міжурадавай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і Інданезіі ў гандлёва-эканамічнай сферы і ў міжнародных арганізацыях.

