:

Парадак пастаноўкі на консульскі ўлік і зняцця з консульскага ўліку

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання ў Інданезіі, Малайзіі, Сінгапуры ці Філіпінах, абавязаны стаць на пастаянны консульскі ўлік у Пасольстве Беларусі ў Інданезіі.

Консульскі збор за пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік складае 10 еўра для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, консульскае дзеянне ажыццяўляецца бясплатна.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (РР серыі) выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў або дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ці консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пасля афармлення пастаяннага пражывання за межамі Беларусі.
 
Пры вяртанні на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны зняцца з пастаяннага консульскага ўліку.
Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца бясплатна.

Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў замежнай дзяржаве, маюць права звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва ці консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь з заявай аб пастаноўцы на часовы консульскі ўлік на тэрмін да двух гадоў.
Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца бясплатна.
Зняцце з часовага консульскага ўліку ажыццяўляецца аўтаматычна на наступны дзень пасля наступлення даты, да якой была праведзена пастаноўка на часовы консульскі ўлік.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (або прастаўлення апастыля) і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
 
Дакументы для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
- заява;
-пашпарт заяўніка;
-адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
-дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае прапражывання на тэрыторыi замежнай дзяржавы;
-дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
-заяву;
-пашпарт непаўналетняга;
-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
-адна каляровая фатаграфія непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
-дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне непаўналетняга на тэрыторыi замежнай дзяржавы. 

Дакументы для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
-заява;
-пашпарт заяўніка;
-адна каляровая фатаграфія заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
-дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на часовае знаходжанне заяўніка на тэрыторыi замежнай дзяржавы.
 
Увага!
Не з'яўляюцца падставай для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік:
Кароткатэрміновая віза на перыяд да 60 дзён, 
Віза на 30 дзён, атрыманая па прыбыцці,
Штамп аб бязвізавым уездзе на 30 дзён.

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
-заяву;
-пашпарт непаўналетняга;
-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
дна каляровая фатаграфія непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
-дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне заяўніка на тэрыторыi замежнай дзяржавы.
 
Памятка пра пацверджанне занятасці і вучобы за мяжой для грамадзян, якія стаяць на часовым консульскім уліку.

Дакументы для зняцця з пастаяннага консульскага ўліку

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
-заява;
-пашпарт заяўніка.

які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
-заяву;
-пашпарт непаўналетняга;
-пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.



 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці