:

Легалізацыя і апастыль


Легалізацыя афіцыйных дакументаў – гэта працэс пасведчання сапраўднасці подпісу асобы, якая падпісала афіцыйны дакумент, а таксама сапраўднасці адбітку пячаткі ці штампа, якім змацаваны афіцыйны дакумент.

Тэрмін дзеяння легалізацыі роўны тэрміну дзеяння дакумента.

Стаўка консульскага збору складае 35 еўра.

Існуе два віда легалізацыі афіцыйных дакументаў:

– консульская легалізацыя афіцыйных дакументаў;

– легалізацыя афіцыйных дакументаў прастаўленнем апастылю.


Консульская легалізацыя афіцыйных дакументаў

На падставе пункта 14 Консульскага статута Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» і Інструкцыі аб арганізацыі работы па ажыццяўленню консульскай легалізацыі афіцыйных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства замежных спраў Рэспублики Беларусь ад 16 жніўня 2010 г. № 16 «Аб арганізацыі работы па ажыццяўленню консульскай легалізацыі афіцыйных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь» дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць консульскую легалізацыю афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі замежных дзяржаў і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – «дакументы»).

Не патрабуецца консульская легалізацыя дакументаў, якія будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла адпаведныя міжнародныя дагаворы.

На дакументах, прызначаных для выкарыстання на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года, прастаўляецца апастыль.

Дакументы, якія складзены ў Рэспубліцы Беларусь, засведчаны дзяржаўным органам ці ўпаўнаважанай на тое асобай i змацаваны гербавай (афіцыйнай) пячаткай, прымаюцца на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе і прававых адносінах без легалізацыі і прастаўлення апастылю (дзяржавы-ўдзельніцы СНД, Балгарыя, Куба, Латвія, Літва, Польшча, Славакія, Чэхія).

Афіцыйныя дакументы, якія складзены ў Рэспубліцы Беларусь і прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць аформлены ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны дакумент, які складаецца з двух і больш лістоў, павінен быць прашыты і пранумараваны, калі іншае не прадугледжана нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь. Колькасць прашытых лістоў завяраецца подпісам службовай асобы і адбіткам пячаткі дзяржаўнага органа ці арганізацыі, якая выдала дакумент.

Афіцыйны дакумент, які прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць напісаны яснай і выразнай мовай. Падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўленні ў тэксце афіцыйнага дакумента не дапускаюцца. Подпісы службовых асоб, адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць выразнымі.

Легалізацыя ажыццяўляецца пры ўмове супадзення подпісаў службовых асоб і адбіткаў пячатак і штампаў на дакуменце з ўзорамі ў дыпламатычным прадстаўніцтве ці консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

Консульская легалізацыя дакумента ажыццяўляецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам ці консульскай установай Рэспублiкi Беларусь:

- на працягу аднаго дня,

- у дзень атрымання неабходнай інфармацыі пры неабходнасці правядзення дадатковай праверкі, запыту дакументаў ці звестак.


Легалізацыя афіцыйных дакументаў прастаўленнем апастылю

На падставе артыкулаў 2 і 3 Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, афіцыйныя дакументы адной з краін-удзельніц Канвенцыі з'яўляюцца сапраўднымi ў іншай краіне-удзельніцы пры ўмове прастаўлення апастылю ўстаноўленага ўзору.

Апастыль сведчыць сапраўднасць подпісу асобы, якая падпісала афіцыйны дакумент, а таксама сапраўднасць адбітка пячаткі ці штампа, якім змацаваны афіцыйны дакумент.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства маюць магчымасць праставіць апастыль праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы ці консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Пасля аплаты консульскага збору заяўнік звяртаецца з заявай у дыпламатычнае прадстаўнiцтва ці консульскую ўстанову і перадае арыгінал дакумента, на якім трэба праставіць апастыль.

Арыгінал дакумента па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь для прастаўлення апастылю. Дакумент з апастылем па каналах дыпламатычнай пошты вяртаецца ў адпаведнае дыпламатычнае прадстаўнiцтва ці консульскую ўстанову для выдачы заяўніку.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці