Натарыяльныя дзеянні
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года № 305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскага статута Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь маюць права ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні для грамадзян Рэспублікі Беларусь і для замежных грамадзян пры асабістай прысутнасьці заяўніка.
Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай ці рускай мове.
Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасці звестак і дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку пацвярджання аплаты консульскага збору.
Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якія сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.
Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў па ўзгадненні з супрацоўнікам консульскай секцыі Пасольства.
Консульскі збор за ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння
Назва дзеяння |
Стаўка ў еўра |
Пасведчанне згоды |
35 |
Пасведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў: |
|
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым) |
35 |
іншым асобам |
105 |
Пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю: |
|
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым) |
35 |
іншым асобам |
70 |
Пасведчанне іншых даверанасцяў |
35 |
Сведчанне вернасці копій дакументаў i выпiсак з іх |
35 |
Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка |
35 |
Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў |
20 |
Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу) |
70 |
Пасведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, адлюстраванай на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце дакументаў на захоўванне |
105 |
Згодна артыкула 278 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры звароце асоб, якія з'яўляюцца пенсіянерамі (пры прад'яўленні імі пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь), прымяняюцца льготы па стаўках консульскага збору ў памеры 50%.
Даведацца аб ажыццяўленні іншых натарыяльных дзеянняў магчыма ў консульскай службе Пасольства ў працоўны час па тэлефоне + 6221 525 1388.