:

Аб прэзентацыі трактароў Беларус на базе Інданезійскага навукова-даследчага цэнтра механізацыі сельскай гаспадаркі

11.07.2019 г.

8 ліпеня 2019 года па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Інданезіі на базе Інданезійскага навукова-даследчага цэнтра механізацыі сельскай гаспадаркі праведзена прэзентацыя трактароў Беларус Мінскага трактарнага завода.

У рамках мерапрыемства абмеркаваны стан і перспектывы супрацоўніцтва ў галiне сельскай гаспадаркі з улікам дзеючага Мемарандума аб узаемаразуменні профільных міністэрстваў дзвюх краін.

Кіраўніцтва і спецыялісты інданезійскай кампаніі «PT Belarus Traktor Indonesia», якая з'яўляецца афіцыйным дылерам беларускага холдынгу, дэталёва прадставілі лінейку трактароў, параўнальныя перавагі беларускай тэхнікі па выніках эксплуатацыі ў няпростых умовах Інданезіі.

Асаблівую цікавасць інданезійскіх прадстаўнікоў выклікала перспектыўная мадэль трактара Беларус-451 для вырошчвання рысу, якая запускаецца ў вытворчасць ААТ «МТЗ» у бягучым годзе для рэалізацыі на рынках краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

Дасягнуты дамоўленасці аб садзейнічанні пашырэнню выкарыстання беларускай сельгастэхнікі ў праектах развіцця АПК Інданезіі, а таксама аб магчымым удзеле інданезійскіх экспертаў у запланаваным да правядзення ў Беларусі сёмым пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.

 

 

english version | versi bahasa 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці