:

Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь можа быць у пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).
Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – МЗС) па наступным адрасе:
вул. Леніна, 19, г.Мінск, 220030

Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты mail@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце МЗС.
 
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб МЗС разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
 
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
назву і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
выкладанне сутнасці звароту;
адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
назву і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
выкладанне сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
 
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці праз падачу адпаведнай пісьмовай заявы (артыкул 16 Закона).
 
Водгук электроннага звароту ажыццяўляецца праз падачу пісьмовай заявы або напраўлення заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкул 25 Закона).
 
Адказы (паведамлення) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікоў, указаны ў электронных зваротах.
 
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).
 
У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва МЗС ці асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце МЗС у глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).
 
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў МЗС, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).
 
Пры незахаванні патрабаванняў, указаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калi:
не ўтрымлівае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
не ўтрымлівае назву і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
не ўтрымлівае поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
не ўтрымлівае сутнасці звароту;
змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі МЗС;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
 
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў судзе у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
 
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў судзе, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынятае новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
 
Разгляд вышэйстаячай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам для разгляду зваротаў.

Форма электроннага зварота грамадзян.

Форма электроннага зварота юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці