:

Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН)

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і пры АСЕАН (па сумяшчальніцтве) з чэрвеня 2018 г. — Калеснік В.Г. (Папярэднік — У.М. Лапато-Загорскі). Даверчыя граматы ўручаны Генеральнаму сакратару АСЕАН Дато Лім Джок Хою 25 чэрвеня 2018 г.

23 верасня 2011 г. у ходзе 32-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН (18-24 верасня 2011, г.Пнампень, Камбоджа) Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь атрымаў статус назіральніка пры Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь на штогадовай аснове ўдзельнічае ў мерапрыемствах па дадзенай лініі, выкарыстоўваючы статус назіральніка для ўмацавання кантактаў з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі.

12 чэрвеня 2012 г. у рамках афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Рэспубліку Інданезія адбылася яго сустрэча з Генеральным сакратаром АСЕАН Сурынам Піцуванам. Па выніках праведзеных перамоваў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб акрэдытацыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь пры АСЕАН (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 г. № 420).

22-26 мая 2016 г. дэлегацыя беларускага Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі і Пасольства Беларусі ў Інданезіі прыняла ўдзел у 16-ай сустрэчы старэйшых службовых асоб АСЕАН па пытаннях транснацыянальнай злачыннасці ў г.Джакарце.

22 лістапада 2018 г. у Мінску адбыўся семінар «Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Перспектывы экспарту».

Галоўнай беларускай экспартнай пазіцыяй у рэгіёне з'яўляюцца калійныя ўгнаенні. У студзені-кастрычніку 2019 года таваразварот Беларусі з краінамі АСЕАН дасягнуў 634,2 млн. долараў (94,8% да аналагічнага перыяду 2018 года). Экспарт беларускай прадукцыі склаў 414,3 млн. дол., імпарт Беларусі — 219,9 млн. дол. Склалася станоўчае сальда ў памеры 194,4 млн. долараў.

У лістападзе 2020 года Пасол Валерый Калеснік прыняў удзел у анлайн-мерапрыемствах Дзелавога і інвестыцыйнага Саміта АСЕАН на палях 37-га Саміту АСЕАН.

У 2020 годзе працягнулася міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання сфарміравана Дэлегацыя па ажыццяўленні кантактаў з Міжпарламенцкай Асамблеяй Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

У верасні 2020 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэйчанка У.П. накіраваў відэазварот для ўдзелу ў фармаце анлайн у 41-ай Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці