:

Гандлёва-эканамічныя адносіны з Рэспублікай Інданезія

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Інданезія, (млн. долараў ЗША) 

Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Iмпарт

Сальда

2004 г.

26,3

15,8

10,5

5,2

2005 г.

41,5

24,2

17,3

6,9

2006 г.

60,7

37,6

23,1

14,5

2007 г.

61,3

24,7

36,6

-11,9

2008 г.

144,5

87,7

56,7

31,0

2009 г.

65,5

20,9

44,6

-23,6

2010 г.

176,4

129,3

47,1

82,1

2011 г.

219,2

160,9

58,3

102,6

2012 г.

132,2

90,1

42,1

48,0

2013 г.

129,5

91,4

38,1

53,3

2014 г.

215,1

190,9

24,2

166,7

2015 г.

193,5

169,3

24,2

145,1

2016 г.

195,8

175,5

20,3

155,2

2017 г.

158,4

134,6

23,8

110,8

2018 г.

257,7

227,3

30,4

196,9

2019 г.

209,5

180,7

28,8

151,9

2020 г. 181,6 143,5 38,1 105,3


Створана Міжурадавая Беларуска-Інданезійская сумесная камісія па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве. Старшыня беларускай часткі камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, старшыня інданезійскай часткі камісіі – генеральны дырэктар Міністэрства замежных спраў Інданезіі (намеснік Міністра). Першае пасяджэнне камісіі адбылося ў Мінску ў лютым 2008 года.У 2012 годзе пачаты пастаўкі ў Інданезію аўтамабільнай тэхнікі, у 2013 годзе – сельскагаспадарчых трактароў, у 2014 годзе – капралактама і паліамідаў, у 2015 годзе – высокатэхналагічных відаў прадукцыі: рэнтгенаўскай апаратуры і дэманстрацыйнага абсталявання, ў 2016 годзе – нафтапрадуктаў, медабсталявання, драўляных шпал. У 2012-2018 гадах буйнейшым вуглездабыўным кампаніям Інданезіі пастаўлены 73 самазвала БелАЗ.

Другое пасяджэнне сумеснай камісіі праведзена 11 лістапада 2009 г. у Джакарце. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алейнік С.Ф. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, юстыцыі, БелГПП, ААТ «БелАЗ», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Белшына». У рамках пасяджэння міжурадавай камісіі адбыўся беларуска-інданезійскі бізнес-форум.

15 верасня 2011 г. у г. Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай камісіі. Інданезійская дэлегацыя, якую ўзначаліла намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Інданезіі Р.Марсудзі, уключала прадстаўнікоў міністэрстваў прамысловасці, гандлю, інданезійская гандлёва-прамысловай палаты, урада правінцыі Усходні Калімантан, дзелавых колаў. У БелГПП адбылася сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі.

28-31 сакавіка 2012 г. у г. Джакарце была праведзена Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Інданезійскай міжнароднай выставе «Heavy Duty Vehicle and Equipment». На выставе былі прадстаўлены ААТ «БелАЗ», РУП «МТЗ», ААТ «Амкадор», ААТ «МАЗ», РУП «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», ААТ «Белшына», ААТ «БМЗ», ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат», арганізацыі Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДКНТ Рэспублікі Беларусь. 

29 сакавіка 2012 года пад эгідай гандлёва-прамысловай палаты Інданезіі праведзена беларуска-інданезійская кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прынялі ўдзел экспаненты Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.

23 верасня 2013 г. у г. Багоры было праведзена чацвёртае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Быў абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Інданезію (18-20 сакавіка 2013 г.). Па выніках мерапрыемства падпісаны Пратакол чацвёртага пасяджэння Міжурадавай камісіі.

У склад беларускай дэлегацыі былі ўключаны першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Марыніч Л.А., супрацоўнікі апарату Савета Міністраў, Міністэрства прамысловасці, МЗС, ААТ «БелАЗ», ААТ «Лідсельмаш», ААТ «МАЗ», РУП «МТЗ», ААТ «Белшына», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ТАА «Амкадор-Можа».

22 чэрвеня 2015 г. у г. Мінску адбылося пятае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі абмяняліся інфармацыяй пра стан і перспектывы развіцця нацыянальных эканомік, двухбаковага супрацоўніцтва, разгледзелі шырокае кола пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі.

Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол, а таксама Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж РУП «БелТА» і інданезійскім агенцтвам навін «Антара». Падчас візіту адбылася сустрэча кіраўніка інданезійскай дэлегацыі з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. Інданезійская дэлегацыя наведала ААТ «БелАЗ», адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і ДЗГУП «Белспецзнештэхніка».

У перыяд з 29 мая па 2 чэрвеня 2016 г. Інданезію наведала беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. Адбыліся сустрэчы з Віцэ-Прэзідэнтам Інданезіі Ю.Кала, першым намеснікам Міністра замежных спраў Інданезіі А.Фахірам, Спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў І.Гуcманам, Міністрам-Каардынатарам па эканамічных пытаннях Д.Насуціонам, Міністрам абароны Р.Рыакуду, губернатарамі Паўднёвай Суматры і Джакарты, а таксама кіраўніцтвам найбуйнейшых кампаній «Блю Берд» і «Салім Груп».

Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навуковай сферах. Па выніках эканамічнага форуму ў гандлёва-прамысловай палаце Інданезіі падпісаны кантракты на пастаўку ў Інданезію аўтамабіляў МАЗ, трактароў, шын, а таксама Мемарандум аб стварэнні сумеснай кіруючай кампаніі для продажу тэхнікі БелАЗ.

17 кастрычніка 2017 г. у г. Джакарце адбылося шостае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі абмяняліся інфармацыяй пра стан і перспектывы развіцця нацыянальных эканомік, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, сферах культуры і адукацыі, перспектывы актывізацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Па выніках падпісаны Пратакол шостага пасяджэння Міжурадавай камісіі.

17-18 кастрычніка 2017 г. падчас візіту ў Інданезію адбыліся таксама сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з намеснікам Спікера Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Дармаянці Любіс і Міністрам абароны Інданезіі Рыямізардам Рыакуду.

17 кастрычніка 2017 г. у Джакарце пад эгідай гандлёва-прамысловай палаты Інданезіі (KADIN) і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праведзены інданезійска-беларускі бізнес-форум. У рамках мерапрыемства праведзена прэзентацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, экспартных магчымасцяў вядучых беларускіх прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ААТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «БелАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Белшына», ААТ «МАЗ», УП «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». Праведзены перамовы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Інданезіі аб усталяванні і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Па выніках удзелу ў форуме і перамоваў у ходзе візіту прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў дасягнуты дамоўленасці аб нарошчванні гандлю.

Сістэмныя пытанні развіцця беларуска-інданезійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прадметна прапрацаваны ў рамках праведзеных у Мінску 24 мая 2018 г. кансультацый паміж МЗС, у лістападзе 2018 года – у Мінску падчас міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін, у снежні 2018 года – у рамках візіту ў Інданезію дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка Міністра прамысловасці Беларусі Корчыка Д.А.

Па выніках 2018 года забяспечаны рэкордны паказчык беларускага экспарту тавараў за 25-гадовы перыяд з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Інданезія займае 15 месца ў свеце сярод найбуйнейшых напрамкаў беларускага экспарту.

У 2019 г. на інданезійскi рынак пастаўлены тавары па 37 новым таварным пазіцыям. Прадпрыемствамi «Савушкін прадукт» і «Бабушкіна крынка» зроблены першыя пастаўкі малочнай прадукцыі.

Працягваецца супрацоўнiцтва ў галiне машынабудавання. У 2019 г. рэалізаваны праект па пастаўцы ў Iнданезiю 8 самазвалаў «БелАЗ» грузападымальнасцю 130 тон. Пашыраецца прысутнасць на рынке спецыяльнай тэхнікі, на траціну вырас гандаль паслугамі дзвюх краін.

У 2020 г. Інданезія – чацверты стратэгічны рынак у свеце для рэалізацыі беларускага хлорыстага калію. Акрамя таго, больш чым у паўтара разы выраслі пастаўкі малочнай прадукцыі; адноўлены экспартныя пастаўкі ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ», адкрыта новая экспартная пазіцыя «цэлюлоза беленая» ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», холдынгам БелОМА пачата рэалізацыя праекта па лакалізацыі на тэрыторыі Інданезіі вытворчасці прыбораў назірання. Інданезія займае 18 месца сярод найбольш значных беларускіх экспартных кірункаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці