:

Двухбаковыя адносіны з Рэспублікай Філіпіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Філіпіны ўсталяваны 22 мая 1996 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і ў Рэспубліцы Філіпіны (па сумяшчальніцтве) з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (Са студзеня 2013 па ліпень 2017 — У.М. Лопато-Загорскі, да 2002 г. — Пасол Рэспублікі Беларусь у г.Токіа (Японія). Даверчыя граматы былі ўручаны Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны 25 верасня 2018 г.

Пасол Рэспублікі Філіпіны ў г.Маскве, як правіла, акрэдытуецца па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь. 6 чэрвеня 2016 г. новым Паслом Філіпін у Расіі Карласам Д.Сарэтай уручаны даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Ганаровымі консуламі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Філіпіны з'яўляюцца Ганна Мары Аблан (з 2005 года) і Мілаграс Онг Хаў (з 2018 года).

У 2017 годзе ганаровым консулам Філіпін ў Беларусі быў прызначаны Старшыня Савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд» Шаўцоў В.А.

Развіваюцца міжпарламенцкія кантакты. У красавіку 2005 года у рамках 112-й Асамблеі Міжпарламенцкага Саюза ў г.Маніле адбылася сустрэча кіраўніка дэлегацыі беларускага парламента, намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Забалотца С.М. са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Філіпін Хасэ дэ Венэсіа.

У сакавіку 2014 г. у ходзе 130-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (г.Жэнева, Швейцарыя) праведзена сустрэча Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сянько У.Л. са Старшынёй Сената Рэспублікі Філіпіны.

19 красавіка 2016 г. у ходзе першага нараду спікераў краін Еўразіі ў г.Маскве адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з намеснікам Спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Філіпіны Ж.Аггабао.

Ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Філіпін у рамках Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН (2012 год — у Інданезіі, 2013 год — у Брунэі, 2014 год — у Лаосе, у 2015 годзе - у Малайзіі, 2017 год — на Філіпінах, 2018 год – у Сінгапуры).

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання сфарміравана група на супрацоўніцтве з Кангрэсам Філіпін.

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Філіпіны

(млн. долараў ЗША)

Перыяды

Таваразварот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2007 г.

16,5

11,4

5,1

6,3

2008 г.

12,3

4,6

7,7

- 3

2009 г.

13,4

7,7

5,7

1,98

2010 г.

20,1

12,1

8,0

4,1

2011 г.

35,8

27,3

8,5

18,8

2012 г.

40,1

23,9

16,1

7,7

2013 г.

42,8

21,4

21,4

-0,06

2014 г.

35,2

14,2

21,0

-6,8

2015 г.

26,9

13,9

12,9

1

2016 г.

21,4

9,6

11,7

-2

2017 г.

24,3

9,4

14,9

-5,5

2018 г.

26,7

10,7

15,9

-5,2

2019 г. 24,1 11,4 12,6 -1,1
2020 г. 19,8 7,5 12,3 -4,8

Беларускі экспарт у Рэспубліку Філіпіны фарміруецца ў асноўным за кошт паставак калійных угнаенняў, малочнай сыроваткі, шыннай прадукцыі, рознага абсталявання, друкаванай прадукцыі.

Імпарт з Філіпін прадстаўлены галоўным вобразам трансфарматарамі, каўчукам, абсталяваннем для друку, інтэгральнымі схемамі.

У кастрычніку 2016 г. пры падтрымцы філіпінскай аграпрамысловай кампаніі «Universal Harvester Inc». Беларусь наведала дэлегацыя прадстаўнікоў дзелавых колаў Філіпін і Інданезіі. Праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам ААТ «Беларуская калійная кампанія» і БелГПП, арганізавана наведванне прадпрыемства ААТ «Беларуськалій», ААТ «МТЗ», ААТ «Белшына».

У мае 2017 г. дэлегацыя Міністэрства абароны Філіпін прыняла ўдзел у 8-ай міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі «MILEX — 2017».

У верасні 2018 г. дэлегацыя беларускіх прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплекса прыняла ўдзел у 3-яй Азіяцкай выставе і канферэнцыі па абароне, бяспецы, а таксама сродкам папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый «ADAS – 2018».

У снежні 2018 г. дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі Філіпін наведала Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, ААТ «МТЗ», дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец».

ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» упершыню паставіла кар'ерныя самазвалы на Філіпіны. Адгружана шэсць самазвалаў БелАЗ-7555В грузападымальнасцю 55 т, іх мантаж і ўвод у эксплуатацыю завяршылі ў канцы снежня 2018 года на востраве Себу.

У сакавіку 2019 г. дэлегацыя бізнес-колаў Філіпін на чале з Сакратаром (Міністрам) Дэпартамента сельскай гаспадаркі Э.Пінолем наведала Рэспубліку Беларусь. Кірункі магчымага супрацоўніцтва абмеркаваны ў фармаце B2В. У развіццё дасягнутых дамоўленасцей 4-7 чэрвеня 2019 г. група філіпінскіх экспертаў прыняла ўдзел у сельскагаспадарчай выставе «Белагра-2019» ў г.Мінску.

У 2019 годзе працягнуты пастаўкі кар'ерных самазвалаў ААТ «БелАЗ» у адрас філіпінскага філіяла аднаго з найбуйнейшых вытворцаў цэменту – кампаніі «Cemex», адгружаны новыя найменні тэхнікі беларускай вытворчасці.

Беларускія вытворцы малочнай прадукцыі ў 2020 годзе пашыралі прысутнасць на рынку Філіпін. У выніку ў 2020 годзе рост экспарту малочнай сыроваткі і сухога малака вырас на 49% (у параўнанні з 2019 годам), дасягнуўшы 5,5 мільёна дол. ЗША.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці