Карысная інфармацыя
Рэспубліка Інданезія — індустрыяльна-аграрная краіна Паўднёва-Усходняй Азіі, якая дынамічна развіваецца.
Краіна з'яўляецца лідэрам па аб'ёме ВУП і колькасці насельніцтва сярод краін АСЕАН. Па выніках 2025 года ВУП у наяўных цэнах практычна дасягнуў 1,44 трлн. дол. ЗША (+5,11%).
Інданезійскі экспарт у 2025 годзе склаў 282,91 млрд. дол. ЗША, імпарт — 241,86 млрд.
Галоўнымі экспартнымі партнёрамі Інданезіі з'яўляюцца Кітай, ЗША, Індыя, Японія, Сінгапур.
Асноўнымі імпартнымі партнёрамі Інданезіі з'яўляюцца Кітай, Сінгапур, Японія, ЗША, Малайзія.
Асноўныя экспартныя пазіцыі: вугаль, нафтапрадукты, прыродны газ, пальмавае масла, жалеза і сталь, нікель і вырабы з яго, электрычнае абсталяванне і машыны, аўтамабілі, медзь.
Асноўныя імпартныя пазіцыі: нафта і нафтапрадукты, машыны і абсталяванне, электрычнае абсталяванне і электроніка, жалеза і сталь, транспартныя сродкі, золата, арганічныя хімікаты.
Дэталізаваная статыстычная інфармацыя аб структуры экспарту і імпарту Інданезіі за апошнія 5 гадоў (да 10 знакаў ТНВЭД), аб імпарцёрах розных відаў прадукцыі, мытных тарыфах, умовах доступу на рынкі і г.д. размешчана на сайце Міжнароднага гандлёвага цэнтра СГА і ААН па спасылцы: http://www.trademap.org/Product_SelCountry_TS.aspx.
Інфармацыя аб неабходнасці сертыфікацыі і стандартызацыі прадукцыі, якая пастаўляецца, даступная на сайце Нацыянальнага агенцтва па стандартызацыі (http://www.bsn.go.id/).
Пытаннямі ліцэнзавання гаспадарчых суб'ектаў, якія ажыццяўляюць імпартна-экспартныя аперацыі, у Інданезіі займаецца Міністэрства гандлю (http://www.kemendag.go.id/en).
Фітасанітарныя і ветэрынарныя пытанні ў дачыненні да імпарту прадукцыі знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі Інданезіі (www.pertanian.go.id).
У кастрычніку 2024 года ТАА «БелХаляль» і Агенцтвам па забеспячэнні якасці халяльнай прадукцыі Інданезіі падпісалі двухбаковае пагадненне аб прызнанні інданезійскім бокам беларускіх сертыфікатаў «Халяль» на прадукты харчавання.
Інфармацыя пра пастаўкі ў Інданезію харчовай прадукцыі з улікам асаблівасцяў сертыфікацыі ў адпаведнасці са стандартамі «Халяль» размешчана на сайце www.halalmui.org.
Дагавор аб зоне свабоднага гандлю Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), членам якой з'яўляецца Інданезія, прадугледжвае прымяненне льготных мытных ставак (ад 0 да 5%) ва ўзаемным гандлі паміж 11 удзельнікамі інтэграцыйнага ўтварэння.
Асацыяцыя мае пагадненні аб свабодным гандлі з Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Кітаем, Індыяй, Японіяй і Паўднёвай Карэяй, якія забяспечваюць ільготныя ўмовы доступу прадукцыі гэтых краін на рынак Інданезіі.
У 2023 – 2025 гг. з удзелам Беларусі прайшлі перагаворы аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі − членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Інданезіяй.
21 снежня 2025 г. падпісана Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Рэспублікай Інданезія.
Урадам Інданезіі праводзяцца перамовы па заключэнні новых гандлёвых пагадненняў з партнёрамі ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе.
Зацікаўленым у прасоўванні прадукцыі на рынак Інданезіі вытворцам мэтазгодна актыўна прымаць удзел у выставачных кангрэсных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі Інданезіі, падчас якіх, як паказвае практыка, ўсталёўваюцца прамыя кантакты; актыўна выкарыстоўваць інструменты анлайн прасоўвання, у тым ліку прымаць актыўны ўдзел у арганізаваных Пасольствам бізнес-форумах і іншых дзелавых мерапрыемствах.