:

Супрацоўніцтва з Рэспублікай Інданезія ў галіне культуры

Развіваецца супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Інданезія ў галіне культуры. 

6 кастрычніка 2015 г. у г.Джакарце быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і культуры Рэспублікі Інданезія аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. У рамках цырымоніі падпісання Мемарандума адбылася сустрэча Пасла з Міністрам адукацыі і культуры Інданезіі Анісам Басведанам. Абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва ў галіне культуры, уключаючы абмен Днямі культуры.

1-8 верасня 2013 г. заслужаны калектыў Брэсцкага тэатра лялек пад кіраўніцтвам дырэктара М.А. Шавеля прыняў удзел у «1-м міжнародным лялечным карнавале Ваянг» у г.Джакарце з пастаноўкай «Халстамер». Па выніках конкурсу рашэннем міжнароднага журы беларускі калектыў быў удастоены прыза «Лепшая арыгінальная пастаноўка», а таксама акцёр Брэсцкага тэатра лялек Уладзімір Цевасян быў намінаваны на прыз «лепшы артыст». 

4-7 верасня 2013 г. у рамках удзелу ў выставе «Mining 2013 Indonesia» ААТ «Белшына» у г.Джакарту быў запрошаны ансамбль беларускай песні «Церніца». Адбыліся выступленні ансамбля перад інданезійскай публікай на стэндзе ААТ «Белшына», а таксама ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г.Джакарце.

28 верасня 2013 г. у г.Джакарце ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Jakarta International Performing Arts 2013» адбылося выступленне беларускага дуэта «Duo Gorodji» з паветраным акрабатычным нумарам.

16 і 17 лістапада 2015 г. Пасольствам пры садзейнічанні ганаровага консула Беларусі ў г.Сурабае Д.Утома ў г.Джакарце і у г.Сурабае былі арганізаваны канцэрты ансамбля беларускай песні «Церніца». 

10-14 кастрычніка 2016 г. дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Павел Сапоцька прыняў удзел у Міжнародным маладзёжным форуме, які адбыўся ў рамках Сусветнага культурнага форуму (СКФ) ў інданезійскай правінцыі Балі. П.Сапоцька ўдзельнічаў у працы секцый «Моладзь і новыя ўзаемаадносіны з грамадскасцю», «Моладзь і новыя мадэлі паводзінаў», «Моладзь і праблемы сацыяльна-эканамічнай няроўнасці». Па выніках прынята рэзалюцыя, якая была агучана на пасяджэнні СКФ і ўручана Міністру адукацыі і культуры Інданезіі.

13-16 верасня 2017 г. у рамках удзелу ў выставе «Mining Indonesia 2017» ААТ «БелАЗ» у г.Джакарту быў запрошаны ансамбль беларускай песні «Церніца». Адбыліся выступленні ансамбля перад інданэзійскай публікай на стэндзе ААТ «БелАЗ».

У траўні і жніўні 2019 г. у галерэі сучаснага мастацтва «Edwin's» г. Джакарты прайшла выстава беларускага мастака і скульптара А.Асташова.

13 лістапада 2019 г. падпісаны і ўступіў у сілу дагавор аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і Інстытутам мастацтваў г.Джакарта.

5 снежня 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэкі Інданезіі. У ходзе візіту быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў бібліятэчнай сферы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Інданезія.

3 лістапада 2020 года рэктары Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта Аірлангга Андрэй Кароль і Махамад Насіх падчас анлайн-цырымоніі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж універсітэтамі.

 

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і культуры. 23-25 чэрвеня 2021 года прайшла 1-ая Міжнародная анлайн-выстава «Адукацыя ў Беларусі 2021» для інданезійскай моладзі.

У перыяд з лістапада 2021 да студзеня 2022 гг. падпісаны 4 беларуска-інданезійскія міжвузаўскія пагадненні.

У лістападзе 2021 года – паміж Факультэтам медыцыны Універсітэта Сурабая і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, а таксама паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі і Прэзідэнцкім Універсітэтам.

У студзені 2022 года падпісаны Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Універсітэтам нацыянальнага развіцця «Ветэран» Джок'якарты, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Універсітэтам Тыдар.

У 2021 годзе Беларусь упершыню прыняла ўдзел у мерапрыемствах «Тыдня нацыянальнай культуры Інданезіі». Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў фармаце анлайн прадставіў відэаматэрыял аб беларускіх народных строях для мерапрыемстваў «Тыдня».

Інданезійскія фільмы прынялі ўдзел ў 27-ым Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці