:

Палітычныя адносіны з Рэспублікай Інданезія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія ўсталяваны 18 чэрвеня 1993 г.

22 жніўня 2011 г. пачало функцыянаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Джакарце. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія з верасня 2017 г. — Калеснік В.Г. (з жніўня 2011 г. па ліпень 2017 г. — У.М. Лапато-Загорскі). Даверчыя граматы былі ўручаны Прэзідэнту Рэспублікі Інданезія 17 студзеня 2018 г.

Пасол Інданезіі ў Расіі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) — Хасэ Антоніа Марата Таварэс.

3 жніўня 2015 г. — Дармаван Утома, прэзідэнт кампаніі PT Utomodeck Metalworks, афіцыйна ўступіў на пасаду ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Сурабая (правінцыя Усходняя Ява, Інданезія).

Візіты і сустрэчы

Май 2000 г. — візіт у Інданезію ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Замяталіным У.П.

4 красавіка 2009 г. — у г.Трыпалі (Лівія) адбылася сустрэча Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкі У.І. з Міністрам гандлю Рэспублікі Інданезіі Марыяй Элкай Пангесту.

Май 2010 г. — Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. прыняў удзел у Саміце «Групы 15» у г.Тэгеране, падчас якога адбылася яго сустрэча з Міністрам прамысловасці Рэспублікі Інданезія М.С. Хідаятам.

19-23 чэрвеня 2010 г. — візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. на чале дэлегацыі дзелавых колаў у Інданезію.

16-18 верасня 2010 г. — візіт Міністра гандлю Інданезіі М.Э. Пангесту ў Рэспубліку Беларусь. У рамках візіту праведзены беларуска-інданезійскі бізнес-форум.

24-27 траўня 2011 г. — візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. у Інданезію ў рамках мерапрыемстваў па лініі Руху недалучэння.

14-15 верасня 2011 г. — візіт намесніка Міністра замежных спраў Інданезіі Рэтна Марсудзі ў г.Мінск для ўдзелу ў трэцім пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.

6 верасня 2011 г. — адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Інданезія Марці Наталегавай у г.Белградзе.

27 верасня 2011 г. — у ходзе 66-й сесіі Генасамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Інданезія Марці Наталегавай у г.Нью-Ёрк.

11-14 сакавіка 2012 г. — візіт у Інданезію рабочай групы на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейнікам С.Ф.

28-31 сакавіка 2012 г. — візіт дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Прымай В.А. у Рэспубліку Інданезія для ўдзелу ў міжнароднай выставе «Heavy Duty Vehicle and Equipment».

9 мая 2012 г. — сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алейніка С.Ф. з Міністрам замежных спраў Інданезіі М.Наталегавай у рамках удзелу ў міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння.

17-19 мая 2012 г. — візіт рэктара Тэхналагічнага інстытута г.Бандунга доктара Акмалокі ў Рэспубліку Беларусь.

10-13 чэрвеня 2012 г. — візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. у Рэспубліку Інданезія. У ходзе візіту С.М. Мартынаў сустрэўся з Міністрам замежных спраў Інданезіі М.Наталегавай, Спікерам Савета народных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі М.Алі, Міністрам гандлю Г.Вірджаванам, Міністрам абароны П.Юсгіантара, Міністрам даследаванняў і тэхналогій Г.М. Хатай, Генеральным Сакратаром АСЕАН С.Піцуванам, Старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты С.Б. Суліста.

30 жніўня 2012 г. — сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Інданезія М.Наталегавай у рамках удзелу ў 16-м саміце Руху недалучэння ў г.Тэгеране.

30 верасня — 3 кастрычніка 2012 г. — візіт у Рэспубліку Інданезія дэлегацыі экспертаў Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Алейнікам С.Ф. для абмеркавання знаходзячыхся на разглядзе бакоў праектаў двухбаковых пагадненняў.

6-8 лістапада 2012 г. — візіт дэлегацыі на чале з першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Р.А. у Рэспубліку Інданезія для ўдзелу ў міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі «INDO DEFENCE 2012 EXPO & FORUM».

11-14 лістапада 2012 г. — візіт у Інданезію беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Марынічам Л.А.

14-16 лістапада 2012 г. — візіт дэлегацыі Каардынуючага Міністэрства эканомікі Інданезіі ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў VII Беларускім інвестыцыйным форуме.

3-4 снежня 2012 г. — візіт у Рэспубліку Беларусь Старшыні Інданезійскага інстытута навук Л.Хакіма.

19-21 лютага 2013 г. — візіт беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дземідовічам І.І. у Рэспубліку Інданезія.

18-20 сакавіка 2013 г. — дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Інданезія. Адбыліся сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Інданезія С.Б. Юдаёна ў вузкім і пашыраным складзе, членаў дзяржаўнай дэлегацыі з іх інданезійскімі калегамі, прайшоў беларуска-інданезійскі бізнес-форум.

3-6 мая 2013 г. — візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са Спікерам Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Марзукі Алі ў Рэспубліку Беларусь. Адбыліся сустрэчы М.Алі з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П.

23-24 верасня 2013 г. — візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакова В.Б. у Інданезію для ўдзелу ў чацвёртым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.

4-7 лістапада 2014 г. — візіт дэлегацыі на чале з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Марозавым А.У. у Рэспубліку Інданезія для ўдзелу ў міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі «INDO DEFENCE 2014 EXPO & FORUM».

16-20 сакавіка 2015 г. — візіт у Інданезію беларускай дзелавой дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Агароднікавым А.С.

24-26 мая 2015 г. — афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі на чале са Спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Ірманам Гусманам. Адбыліся сустрэчы І.Гусмана з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.У., Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П.

22 чэрвеня 2015 г. для ўдзелу ў пятым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве Рэспубліку Беларусь наведала дэлегацыя на чале з Генеральным дырэктарам (намеснікам Міністра) па пытаннях сувязяў з Амерыкай і Еўропай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Інданезіі Дзіянам Трансіяй Джані.

14-16 снежня 2015 г. — візіт у Інданезію дэлегацыі на чале з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Балтруковічам П.І. для ўдзелу ў першым пасяджэнні сумеснай беларуска-інданезійскай Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і вышэйшай адукацыі.

14 красавіка 2016 г. на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў г.Стамбуле (Турцыя) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Віцэ-Прэзідэнтам Рэспублікі Інданезія Юсуфам Калай.

27-30 красавіка 2016 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра абароны Інданезіі Рыамізарда Ракуду. Праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтвам Міністэрства абароны і ДВПК.

29 мая — 2 чэрвеня 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Інданезія дэлегацыі на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І.

16-19 кастрычніка 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Інданезія намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакова В.Б., падчас якога праведзены першыя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

17-18 кастрычніка 2017 г. для ўдзелу ў шостым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве адбыўся візіт у Інданезію намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнаса А.В., намесніка Міністра прамысловасці Корчыка Д.А. і першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі Марыніча Л.А.

24 мая 2018 г. у г.Мiнску прайшоў другі раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Інданезіі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Па выніках мерапрыемства бакамі прыняты План сумесных дзеянняў.

17-20 верасня 2018 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь інданезійскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Інданезійская-Беларускай парламенцкай групы сяброўства Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія А.Судраджатам.

12-13 лістапада 2019 г. адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Інданезія ў Беларусь, у рамках якога праведзена рабочая сустрэча ў МЗС Беларусі на ўзроўні кіраўнікоў палітычных дэпартаментаў дзвюх краін, aрганізаваны Беларуска-Інданезійскі бізнес-форум у БелГПП.

У 2020 г. было працягнута супрацоўніцтва па палітычнай лініі. Адзначана ўзаемадапамога бакоў па пытанні вяртання грамадзян дадому ў перыяд ўвядзення каранцінных абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19.

Працягнулі развівацца беларуска-інданезійскія міжпарламенцкія кантакты. У лютым 2020 г. адбылася інаўгурацыя груп дружбы ў парламенце Інданезіі з парламентамі замежных краін, уключаючы Беларусь. Пасол Валерый Калеснік па запрашэнні інданезійскага боку наведаў цырымонію інаўгурацыі, дзе сустрэўся са Спікерам парламента Інданезіі Пуан Махарані, а таксама кіраўніком бюро міжпарламенцкага супрацоўніцтва Фадлі Зонам.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Інданезіі.

7 ліпеня 2020 г. Пасол Валерый Калеснік сустрэўся са Старшынёй групы дружбы ў парламенце Інданезіі з Нацыянальным сходам Беларусі Абдулам Хакімам Бафагіхам.

У 2021 годзе працягнуліся палітычныя кантакты дзвюх краін. У чэрвені адбыліся анлайн-перамовы Намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Мікалая Барысевіча з Генеральным дырэктарам па справах Амерыкі і Еўропы МЗС Інданезіі Нгурахам Сваджая.

Актывізавалася міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. 21-24 кастрычніка 2021 года адбыўся візіт у Беларусь інданезійскай парламенцкай дэлегацыі на чале з Віцэ-Спікерам Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі Рахматам Гобелем. У склад дэлегацыі, акрамя парламенцкіх колаў, увайшлі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці і Міністэрства гандлю Інданезіі, а таксама бізнес-колы.

У ходзе візіту прайшлі сустрэчы Віцэ-Спікера са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанка, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іванам Крупко, Намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Мікалаем Барысевічам, а таксама Намеснікам Міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрыем Харытончыкам. У рамках праграмы візіту інданезійская дэлегацыя наведала Мінскі трактарны завод, Беларускі аўтамабільны завод, а таксама шахты па здабычы калію ў г.Салігорску.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці