Консульская дапамога ў экстраных сітуацыях
Пры ўзнікненні экстраных сітуацый грамадзяне Рэспублікі Беларусь у Інданезіі, Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах маюць магчымасць звярнуцца за дапамогай да консульскага супрацоўніка Пасольства па тэлефоне экстранай сувязі (+62 877) 777 04 249 (таксама Whatsаpp).
Увага! Па тэлефоне экстранай сувязі грамадзяне Беларусі, якiя знаходзяцца ў Інданезіі, Малайзіі, Сінгапуры ці Філіпінах, звяртаюцца толькі ў наступных выпадках:
1. Пагроза жыццю або здароўю, надзвычайныя сітуацыі, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання з боку Пасольства.
2. Выкраданне грамадзян Беларусі.
3. Заключэнне грамадзян Беларусі пад варту.
4. Тэрарыстычны акт ці масавыя беспарадкі ў месцах пражывання беларускіх грамадзян.
Пры тэлефанаванні па тэлефоне экстранай сувязі неабходна паведаміць звесткі заяўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар пашпарта, месца знаходжання) і коратка выкласці сутнасць звароту.
Для атрымання кансультацый па ўсіх іншых пытаннях грамадзяне Беларусі маюць магчымасць звярнуцца ў Пасольства ў працоўны час — па тэлефонах + 62-21 525 1388, 525 6256, а таксама кругласутачна па электроннай пошце id.consul@mfa.gov.by.
Што МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік (Пасольства) для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
1. У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта пасля пацверджання асобы выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
2. Наведаць грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых ці арыштаваных уладамі краіны знаходжання.
3. Праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзян Рэспублікі Беларусь аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Што НЕ МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік (Пасольства) для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
1. Аплаціць выдаткі грамадзян Рэспублікі Беларусь па знаходжанні, лячэнні за мяжой, вяртанню ў Рэспублiку Беларусь, аплаціць выдаткі рэпатрыяцыі цела альбо урны з прахам у выпадку смерці.
2. Умешвацца ў судовае разбіральніцтва, расследаванне злачынстваў і правапарушэнняў.