:

Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян

Для падачы дакументаў на атрыманне візы, а таксама для знаходжання ў Беларусі неабходна мець медыцынскі страхавы поліс на выпадак аказання ў Беларусі хуткай медыцынскай дапамогі.

Беларускі страхавы поліс кампаніі «Белдзяржстрах» можна набыць анлайн пасля рэгістрацыі на сайце http://my.bgs.by ці https://beg.by

Інструкцыя па рэгістрацыі на сайце і набыцці страхавога поліса «Белдзяржстрах».

Інструкцыя па рэгістрацыі на сайце і набыцці страхавога поліса «Белэксімгарант».


Дагавор медыцынскага страхавання павінен:

-мець назву замежнай страхавой арганізацыі і месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага асістанса, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;

-распаўсюджваць дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;

-дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;

- прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра.

Праверка наяўнасці ў замежных грамадзян дагавора медыцынскага страхавання ажыццяўляецца ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, а таксамі пры прыняцці пакета дакументаў на атрыманне візы.

Наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання можа пацвярджацца страхавым полісам, страхавой карткай ці іншым дакументам, якія змяшчаюць інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання.

Замежным грамадзянам адмаўляецца ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь пры адсутнасці страхавых полісаў (страхавых картак).

У страхавым полісе (картцы), які прад'яўляецца ў пунктах пропуску, павінны быць указаны:

-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна, магчыма ўказанне ў адным страхавым полісе некалькіх застрахаваных замежных грамадзян, сумесна ўязджаюць у Беларусь, альбо можа быць прыкладзены спіс застрахаваных замежных грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзеянне дагавора медыцынскага страхавання;

-тэрмін дзеяння дагавора страхавання;

-тэрыторыя дзеяння – Рэспубліка Беларусь або ўвесь свет.

Пры рэгістрацыі замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Беларусі больш за 5 дзён, замежны страхавы поліс павінен мець афіцыйны пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна пра рэгістрацыю часовага знаходжання замежных грамадзян тут.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці