Інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск
Грамадзяне 74 дзяржаў (у тым ліку Інданезіі, Малайзіі і Сінгапура) маюць магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі на перыяд да 30 сутак праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск паводле абноўленага Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».
Усталяваны парадак бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск не распаўсюджваецца на асоб, якія ўязджаюць ці выязджаюць з альбо ў Расійскую Федэрацыю з прычыны адсутнасці ў Беларусі іміграцыйнага кантролю на дадзеных рэйсах (прыраўноўваюцца да унутраных).
Дзеянне Указа не распаўсюджваецца на замежных грамадзян c дыпламатычнымі, службовымі і спецыяльнымі пашпартамі, а таксама на грамадзян дзяржаў, з якімі заключаны двухбаковыя пагадненні аб адмене віз.
Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:
Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць сапраўднай шматразовай візы дзяржаў Еўрасаюза або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем даты вылету з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» на працягу 30 дзён з даты ўезду ў Беларусь.