:

Інфармацыя аб бязвізавым наведванні тэрыторыі «Брэст-Гродна»

Замежныя грамадзяне 73 краін (у тым ліку Інданезіі, Малайзіі і Сінгапура) пры куплі турыстычнага тура маюць магчымасць наведаць без віз турысцка-рэкрэацыйныя паркі «Аўгустоўскі канал», «Брэст» і іншыя славутасці бязвізавая тэрыторыі Брэст-Гродна. 

Бязвізавы рэжым дзейнічае ў наступных рэгіёнах:

г.Гродна, Гродзенскі, Свіслацкі Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці,

г.Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці.

Тэрмін бязвізавага знаходжання – 15 дзён. Тэрмін часовага знаходжання можа быць падаўжаны на перыяд дзеяння тура.

Пры бязвізавым ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у пункце пропуску замежны грамадзянін прад'яўляе:

– сапраўдны пашпарт ці іншы прызначаны для выезду за мяжу дакумент,

Дакумент устаноўленага ўзору ад турыстычнага аператара,

грошы на перыяд знаходжання з разліку дзве базавыя велічыні на кожны дзень знаходжання (з 1 студзеня 2018 г. адзін базавая велічыня складае 24,5 беларускіх рубля),

– дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш 10 000 еўра.

Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 5 дзён неабходна зарэгістраваць знаходжанне праз адзіны партал электронных паслуг ці ў найбліжэйшым аддзеле па грамадзянству і міграцыі. 

Замежным грамадзянам, якія пражываюць у гасцініцах, рэгістрацыя знаходжання не трэба.

Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можна перасякаць у наступных пунктах пропуску:

Аўтамабільныя

Брэст (Цярэспаль), мяжа з Польшчай

Брузгі (Кузніца Беластоцкая), мяжа з Польшчай

Дамачава (Славацічы), мяжа з Польшчай

Лясная (Рудаўка), мяжа з Польшчай

Прывалка (Райгардас), мяжа з Літвой

Прывалка (Швяндубрэ), мяжа з Літвой

Пясчатка (Полаўцы), мяжа з Польшчай

Перароў (Белавежа), мяжа з Польшчай

Беняконі (Шальчынінкай), мяжа з Літвой 

Бераставіца (Баброўнікі), мяжа з Польшчай 

Пры ўездзе на аўтатранспарце кіроўца транспартнага сродку павінен мець арыгінал страхавога сертыфіката на аўтамабіль.

Чыгуначныя

вакзал г.Гродна (пункт пропуску Кузніца Беластоцкая)

вакзал г.Брэста (пункт пропуску Брэст-Цярэспаль)

Аэрапорты

аэрапорт Гродна

аэрапорт Брэст

Пешшу ці на веласіпедзе 

пункт пропуску Перароў (Белавежа), мяжа з Польшчай

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні парку «Аўгустоўскі канал».

Турыстычны даведнік Гродна

Падрабязная інфармацыя аб правілах наведвання замежнікамі парку «Брэст» без візы.

Турыстычны даведнік

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці