:

Аб візіце Прэзідэнта Республікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Інданезію

09.07.2026 г.

1 – 2 ліпеня 2026 г. адбыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліку Інданезія. Першы борт прызямляўся ў Джакарце ў суправаджэнні знішчальнікаў інданезійскіх ВПС.

1 ліпеня 2026 г. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з членамі Урада Інданезіі для абмеркавання пытанняў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.

 

 

2 ліпеня 2026 г. Прэзідэнты Беларусі і Інданезіі А.Р. Лукашэнка і Прабова Субіянта абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва з упорам на эканамічную кааперацыю і падрыхтоўку кадраў.

 

 

Дасягнуты дамоўленасці аб увядзенні бязвізавага рэжыму ўезду для беларускіх грамадзян у Інданезію, а таксама наладжванні прамых авіязносін паміж дзвюма краінамі.

На палях мерапрыемства падпісаны шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў сферах прамысловасці, культуры, аховы здароўя, акрэдытацыі, у галіне фінансаў, а таксама прынята Дарожная карта развіцця ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія на 2026 − 2030 гг.

Напярэдадні візіту 30 чэрвеня 2026 г. ў Джакарце прайшоў Беларуска-Інданезійскі бізнес-форум, па выніках якога падпісаны кантракты на дзясяткі мільёнаў долараў, а таксама дакументы па супрацоўніцтве ў міжвузаўскім вымярэнні.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці