:

Са Святам Перамогі!!!

08.05.2024 г.

9 мая Беларусь адзначае адно з самых важных свят – Дзень Перамогі. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім тым, хто набліжаў Перамогу.

 

 

79 гадоў таму, 9 мая 1945-га, была здабыта Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, што доўжылася 1418 дзён і начэй. Савецкі народ адыграў вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму і вынес на сваіх плячах асноўны цяжар вайны, вызначыўшы будучыню ўсёй сусветнай цывілізацыі.

 

У летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які бараніў Радзіму ад ворага, ратаваў чалавецтва ад нацызму.

Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці