:

Аб рабочым візіце дэлегацыі Пасольства ў г.Джокьякарту

11.10.2021 г.

7-9 кастрычніка 2021 года дэлегацыя Пасольства Беларусі ў Інданезіі наведала г.Джокьякарту з рабочым візітам. У ходзе візіту адбыліся сустрэчы супрацоўнікаў з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты г.Джокьякарты, кіраўніком Офіса па міжнародных справах Універсітэта «Гаджа Мада» І Мадэ Андзі Асрана, а таксама Старшынёй па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Асацыяцыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Інданезіі Джорджам Іванам Маранціка.

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты г.Джокьякарты супрацоўнікамі прадстаўлена прэзентацыя эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння беларускіх рэгіёнаў з асаблівай акругай Джокьякарта, выказалі нацэленасць на рэалізацыю сумесных праектаў. Была асабліва падкрэслена ўзаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і Інданезіі, што стварае дадатковыя імпульсы для з'яўлення новых кірункаў узаемадзеяння.

У ходзе сустрэчы ва Ўніверсітэце «Гаджа Мада» з кіраўніком Офіса па міжнародных справах І Мадэ Андзі Асрана абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў міжвузаўскай сферы. Інданезійскаму баку была таксама прадстаўлена прэзентацыя адукацыйнага патэнцыялу Беларусі.

Перспектывы пашырэння беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі абмяркоўваліся таксама ў ходзе сустрэчы са Старшынёй па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Асацыяцыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Інданезіі Джорджам Іванам Маранціка. Бакі адзначылі высокія стандарты беларускай вышэйшай адукацыі і выказалі нацэленасць на развіццё сумесных адукацыйных праектаў.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці