:

Аб удзеле Пасла Беларусі Рамана Раманоўскага ў Сусветным водным форуме

21.05.2024 г.

Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі ўзяў удзел у 10-м Сусветным водным форуме “Вада для агульнага працвітання” (СВФ, 18 – 25 мая 2024 г., Нуса-Дуа, Інданезія).

 

 

У сваім выступленіі на міністэрскім сегменце СВФ Раман Раманоўскі выклаў асноўныя падыходы Рэспублікі Беларусь у галіне кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату, адзначыў прыярытэтнасць аховы водаў над іх выкарыстаннем. Звярнуў увагу на досвед Беларусі па паўторным забалочванні тарфянікаў, а таксама па мадэлірванні рэкаў і іх гідралагічных рэжымаў, складанню картаў рызыкі навадненняў.

Пасол падкрэсліў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва па воднай тэматыцы з усімі зацікаўленымі партнерамі на падставе павагі і роўнапраўя і без палітызацыі.

Беларусь падтрымала прыняцце выніковай міністэрскай дэкларацыі 10-га Сусветнага воднага форума, а таксама ініцыятыву аб абвяшчэнні ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Сусветнага Дня азёраў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці