:

Аб візіце ў правінцыю Цэнтральная Ява

05.04.2021 г.

1-2 красавіка 2021 г. адбыўся рабочы візіт Пасольства ў сталіцу правінцыі Цэнтральная Ява г. Семаранг.
Пад час візыту адбылася рабочая сустрэча Пасла В.Калесніка з намеснікам мэра г. Семаранг спадарыняй Хевеарытай Г. Рахаю, на якой інданезійскі бок выказаў зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння з Беларуссю.

У рамках дзелавога мерапрыемства ў Гандлёва-прамысловай палаце г. Семаранг наладжаны дзелавыя кантакты з кіраўніцтвам ГПП, прадстаўнікамі бізнес супольнасці рэгіёна. Таксама адбылася прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, кропкавае прасоўванне шэрагу перспектыўных пазіцый беларускага экспарту, праведзена азнакамленне з эканамічным патэнцыялам правінцыі Цэнтральная Ява.
Са старшынёй ГПП г. Семаранг Арназам А. Андрарасмарай абмеркаваны магчымасці наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва з рэгіянальнымі ГПП Рэспублікі Беларусь у сферы абмену дзелавымі візітамі, аказанні садзейнічання кампаніям у пошуку партнёраў і росту ўзаемнага гандлю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці