Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Інданезіі
09.07.2026 г.30 чэрвеня 2026 г. у г.Джакарце Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Інданезія Сугіёна.
Суразмоўцы абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Інданезію ў жніўні 2025 года, адзначылі прыкметную актывізацыю беларуска-інданезійскіх кантактаў на бягучым этапе.
Бакі абмяняліся думкамі па шырокім спектры пытанняў беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, а таксама па тэмах рэгіянальнага і глабальнага парадку дня.
Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, дасягнулі дамоўленасці аб узмацненні каардынацыі дзеянняў на міжнароднай арэне.
Бакі разгледзелі ініцыятыву распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Інданезійскі бок адзначыў сугучнасць гэтай ініцыятывы сваім падыходам да глабальных працэсаў.
Суразмоўцы абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў і сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне палітычнага дыялогу і актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння.
