Аб сустрэчы Пасла Беларусі Р.Раманоўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Інданезіі
14.10.2025 г.
13 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Інданезіі Арыфам Хафасам Уграсена.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва, у тым ліку графік кантактаў на розных узроўнях.