:

Беларусь прымае ўдзел у Тыдні нацыянальнай культуры Інданезіі

24.11.2021 г.

19-26 лістапада Нацыянальны гістарычны музей Беларусі пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Інданезіі прымае ўдзел у Тыдні нацыянальнай культуры Інданезіі.

Музей падрыхтаваў відэаматэрыял, прысвечаны нацыянальным беларускім строям розных рэгіёнаў краіны. Відэа даступна на сайце Тыдня нацыянальнай культуры па спасылцы.

Падрабязней пра ўдзел у Тыдні можна пазнаць на БелТА па спасылцы.

Пасольства падтрымала Музей і 23 лістапада перадало кнігу «Беларускія народныя строі» Нацыянальнай бібліятэцы Інданезіі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці